Яндекс.Метрика
Культура Навіны Шклова

2 лістапада – час роздуму і ўспамінаў

2 лістапада мы адзначаем Дзень памяці продкаў – Дзяды. Гэта час роздуму і ўспамінаў аб тых, каго ўжо няма з намі. Гэта яшчэ адна магчымасць спыніцца ў штодзённым карагодзе імклівага жыцця, неадкладных спраў і клопатаў і задумацца аб вечнасці. Дзяды – старадаўняя рэлігійна-народная традыцыя прыгадваньня продкаў. У гэты дзень наведваюць магілы продкаў і памінаюць іх за сямейным сталом.

Лічылася, быццам на гэтыя святы душы памерлых прыходзяць да сваіх нашчадкаў і, нябачныя, частуюцца за сямейным сталом. Дзяды святкаваліся ў Беларусі, Украіне, частцы Польшчы і Літвы. Вылучаліся масленічныя дзяды, стрэчаньскія, радунічныя, спасаўскія, стаўроўскія, пакроўскія і іншыя. Галоўнымі лічыліся восеньскія, якія ў розных мясцінах Беларусі спраўляліся ў розныя, хоць і блізкія даты.

У найболей архаічнай форме святкаванне Дзядоў захавалася толькі ў беларусаў. «Дзядоўская» абраднасць наогул мае старажытнае, язычніцкае паходжанне і сыходзіць каранямі да першабытнага культу продкаў У першай палове 1990-ых у Беларусі Дзяды адзначаліся як дзяржаўнае сьвята.

2 лістапада на шклоўскіх гарадскіх могілках у гэты дзень група гараджан наведала магілы сваіх продкаў. Людзі спыняліся каля магіл сваіх сваякоў, запальваліся лампадкі і свечкі, гучала малітва. Стоячы каля магілы, успамінаем памерлых, з якімі яшчэ недаўна размаўлялі і раіліся.

Пасля набажэнства на могілках адбылася Святая Імша ў Шклоўскім касцёле Пятра і Паўла. Праводзіў святочную імшу ксёндз-пробашч Аляксандр Шупенька.

Алесь Грудзіна. Фота аўтара

апошія запісы

5 простых способов изготовить маску из подручных материалов.

Дзяжурны адміністратар 2

Рыгор Кастусёў: Што ў Беларусі стала не так з другім хлебам?

Дзяжурны адміністратар

Слуцкие пояса привезли в Дрибинский музей

Дзяжурны адміністратар