Яндекс.Метрика
У Беларусі

Адвакат Сяргей Зікрацкі анлайн раскажа пра новыя правілы каментавання на сайтах — 19 снежня

У сераду 19 снежня адвакат Сяргей Зікрацкі падчас анлайн-канферэнцыі адкажа на пытанні, звязаныя з заканадаўствам аб медыя.

У першую чаргу адвакат раскажа пра парадак ідэнтыфікацыі каментатараў на форумах, якая стала абавязковай у байнэце з 1 снежня, асаблівасці заключэння дамовы з карыстальнікамі, збору, захоўвання і перадачы інфармацыі.

Каму? Рэдакцыям, журналістам і тым, хто любіць пакідаць каменты пад артыкуламі
Калі? 19 снежня 19.00

Дзе?  На афіцыйным Youtube-канале БАЖ  https://www.youtube.com/user/bajpress

Пытанні можна дасылаць ўжо зараз на pravanainfo@gmail.com

Анлайн-канферэнцыя ладзіцца ў межах кампаніі «За права на інфармацыю» https://baj.by/be/analytics/105.

Нагадаем, з 1 снежня ў Беларусі пачала дзейнічаць новая рэдакцыя закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Паводле зменаў, карыстальнікі мусяць прайсці абавязковую ідэнтыфікацыю, каб каментаваць матэрыялы на сайтах. Ідэнтыфікацыя ажыццяўляецца праз мабільны тэлефон. Уласнік сайта павінен захоўваць каментары на серверах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

Кампанія за права на інфармацыю – кампанія ГА “Беларускай асацыяцыі журналістаў”. Яе мэта – дамагчыся, каб журналісты мелі магчымасць своечасова і без перашкодаў атрымліваць ад дзяржаўных ведамстваў актуальную і запатрабаваную ў беларускім грамадстве інфармацыю.

 

апошія запісы

Знаменитые спортсмены, клубы и иностранные дипломаты поддержат белорусский благотворительный марафон «24 РАЗАМ»

В Беларуси для населения подорожает газ в баллонах

Кредитный бум в Беларуси сбавил обороты