Здарэнні Навіны Бялыніч Навіны Круглага Навіны Магілёва Навіны Шклова

Кандыдат Рыгор Кастусёў падаў скаргу на вынкі выбараў па Шклоўскай акрузе №90

rygor-kastusyo%d1%9e-2
Рыгор Кастусёў

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе №90 Рыгор Кастусёў  падаў скаргу ў акруговую камісію Шклоўскай выбарчай акругі №90.

У скарзе палітык патрабуе ад камісіі адмяніць вынікі галасавання па Шклоўскай выбарчай акрузе №90 і прызнаць выбары ў гэтай акрузе не адбыўшыміся. Таксама Кастусёў прапануе акруговай камісіі накіраваць справу для расследвання выпадкаў фальсіфікацыі галасавання ў следчыя органы.

Рыгор Кастусёў сцвярджае, што яму стала вядомая інфармацыя аб тым, што падчас выязнога галасавання на даму члены многіх участковых выбарчай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі №90 папросту ажыццяўлялі ўкід выбарчых бюлютэняў у скрыні для галасавання, нават не заязджаючы да многіх выбаршчыкаў. Такія выпадкі асабліва часта адбываліся ў сельскіх населеных пунктах.

У якасці аднаго з прыкладаў Рыгор Кастусёў таксама прыводзіць выпадак на Цяхцінскім участку для галасавання №17 у Бялыніцкім раёне. Па словах Рыгора Кастусёва, яму патэлефанавалі два выбаршчыкі з гэтага ўчастка. Калі выбаршчыкі прыйшлі ў 19-20 на Цяхцінскі выбарчы ўчастак №17, каб паўдзельнічаць у галасаванні, аказалася, што яны ўжо “прагаласавалі”. Супраць іх прозвішчаў у спісах выбаршчыкаў стаялі подпісы. Гэтыя выбаршчыкі, калі спатрэбіцца, гатовыя даць паказанні ў судзе, кажа Рыгор Кастусёў.

Рыгор Кастусёў праінфармаваў аб парушэннях падчас галасавання ў Шклоўскай выбарчай акрузе №90 міжнародных назіральнікаў з АБСЕ.

Таксама кандыдат у дэпутаты плануе звярнуцца ў ЦВК Рэспублікі Беларусь.

Related posts

В Могилеве в доме по улице Космонавтов мужчина ударил ножом приятеля

Дзяжурны адміністратар

Лось унёс жизни двух человек

Дзяжурны адміністратар 2

Першая ў Беларусі інклюзіўная кавярня можа з’явіцца ў Магілёве