У Беларусі

Актывісты Партыі БНФ абмеркавалі план дзейнасці на перыяд да мясцовых выбараў 2018 года

narada

У аўторак, 29 лістапада, на сядзібе Партыі БНФ у Мінску адбылася нарада па планаванню дзейнасці партыі на перыяд да мясцовых выбараў 2018 года.

Удзел у нарадзе прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва і кіраўнікі шэрагу рэгіянальных арганізацый Партыі БНФ.

Партыйныя актывісты заслухалі прапановы старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча па прыярытэтных накірунках дзейнасці партыі на бліжэйшы перыяд, выказалі свае меркаванні і прапановы на гэты конт.

На нарадзе таксама былі абмеркаваныя больш шырокія пытанні стратэгіі Партыі БНФ на перыяд да 2020 года.

Удзельнікі нарады выказалі сваю занепакоенасць нарастаннем актыўнасці прыхільнікаў “русского мира” на тэрыторыі суверэннай Беларусі, абмеркавалі захады па ўмацаванню нацыянальнай бяспекі і абароне незалежнасці краіны.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў, што ў 2017 годзе адбудзецца знакавая для партыі падзея – чарговы з’езд Партыі БНФ. На партыйным з’ездзе будзе абраны новы старшыня Партыі БНФ. Сам Аляксей Янукевіч пасля з’езда збіраецца працягнуць сваю палітычную дзейнасць у шэрагах Партыі БНФ і працаваць на яе карысць у накірунках, якія вызначаць сябры арганізацыі.

Плануецца, што партыйныя актывісты абмяркуюць верагодныя кандыдатуры на пасаду новага старшыні Партыі БНФ на пачатку 2017 года.

Удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб тым, што план дзейнасці Партыі БНФ на перыяд да мясцовых выбараў 2018 года будзе канчаткова дапрацаваны ў бліжэйшы час з улікам агучаных на нарадзе прапаноў. Канчатковы варыянт плана будзе вынесены на разгляд Сойма Партыі БНФ у студзені 2017 года.

Барыс Вырвіч

Каментары

Каментаў

апошія запісы

Цэнтрвыбаркам: за два дні датэрміновага галасавання яўка склала 11,51 %

Дзяжурны адміністратар

27% засталіся, кожны дзясяты — камуніст. Сёмая Палата ў лічбах

Дзяжурны адміністратар

Невероятный фокус со средней зарплатой в декабре

Дзяжурны адміністратар