TV Культура Навіны Магілёва

Алесь Пушкін у Магілёве распавёў пра рэстаўрацыю касцёла Св. Станіслава

Вядомы беларускі мастак, мастак-рэстаўратар і перфарманіст Алесь Пушкін пабываў у гасцях на моўных курсах “Мова нанова Магілёў”. У сярэдзіне 90-х гадоў Алесь Пушкін аднаўляў фрэскі ў магілёўскім Саборы Ўнебаўзяцця Дзевы Марыі і Святога Станіслава. 

Алесь Пушкін – аўтар касцёльнай фрэскі з выявамі беларускіх дзеячоў і палітыкаў, гістарычных і сучасных, якія спрычыніліся да захавання беларускай нацыі і адраджэння незалежнасці. Гэтая фрэска каля 2000-га году была спачатку занавешана, а потым і зафарбаваная.

Алесь Пушкін
Мастак распавядае пра сваю фрэску ў касцёле, якая зараз зафарбаваная

На занятках, якія адбыліся 20 лістапада 2017, госць курсаў расказаў пра сваю працу над рэстаўрацыяй нашага старажытнага касцёла, распавёў пра мастацтва, мастакоў, іх працу і тэрміналогію. Алесь Пушкін згадаў пра некаторыя свае мастацкія перформансы і пра такую галіну мастацтва, як татуіроўкі.

Курсы “Мова нанова Магілёў” дзейнічаюць ужо чацвёрты навучальны сезон, а наведаць іх можа любы, хто жадае ўдасканаліць свае веды роднай мовы, даведацца нешта новае, сустрэцца з цікавымі людзьмі ці пабываць на канцэрце беларускіх музыкаў. Заняткі адбываюцца па панядзелках з 19-00, па адрасе завулак Чкалава, 16, грамадскі цэнтр “Кола”.

Больш падрабязна пра сустрэчу глядзіце ў відэарэпартажы.

Алесь Сабалеўскі. Фота і відэа аўтара

апошія запісы

Жители микрорайона «Спутник» не согласны со строительством жилых домов на месте, где по генплану предусмотрена школа

У Шклоўскім парку адрамантавалі старадаўнія брамы

Дзяжурны адміністратар

Могилевские власти запретили пикет в поддержку Олега Сенцова

Дзяжурны адміністратар 2