Яндекс.Метрика
Навіны Бабруйска Палітыка і грамадства

Бабруйскую актывістку трымалі ў міліцыі 8 гадзін

1 смірнова
Галіна Смірнова

Затрыманую 12 сакавіка за гадзіну да пачатку бабруйскага мітынгу Галіну Смірнову выпусцілі ўвечары, выдаўшы позву на 15-га.

Кіраўніцу суполкі прафсаюза РЭП затрымалі ўчора на выхадзе з дому аб 11-й гадзіне, забралі тэлефон, які потым вярнулі пашкоджаным, і завезлі ў пастарунак на ўскрайку горада. Допыт пачалі толькі каля 13-й гадзіны, вёў яго падпалкоўнік Сяргей Рудзько, які асабіста займаецца актывістамі дэмакратычных сілаў. У якасьці абаронцы інтарэсаў Галіны выступаў ейны муж.

На ўсе пытаньні, апроч свайго імя, Галіна Смірнова адказваць адмовілася, заяўляла пра сваё незаконнае ўтрыманьне.

— Пыталі, ці падавала я заяўку на мерапрыемства, хоць гэты факт даўно і афіцыйна ўсім вядомы. Ці ведала, што плошча Перамогі ня вызначаная месцам для падобных сходаў. Ды няўцямнае «Навошта вы прымушалі моладзь?»

І так трымалі без ежы і вады да 19 гадзін, калі выпусцілі без абвінавачванняў ды выпісалі позву зьявіцца для працягу апытання 15 сакавіка а 17-й.

— Мне казалі многія, што дзеля бясьпекі лепш схавацца, пайсці з гораду, — кажа спадарыня Галіна. — Ну не змагла я сысці, брыдка мне. Чаму мы мусім кудысці сыходзіць ці наогул з’яжджаць са сваёй краіны?

А раніцай 13 сакавіка на шляху на працу затрымалі ўдзельніка ўчарашняга мітынгу Юрася Грынявецага. Сёння ж чакаюцца суды над затрыманымі ў ноч на 11 сакавіка Максімам Буйніцкім, Аляксеем Раманавым, Вольгай Аўдзейчык ды Максімам Лубінскім.

Крыніца: Радыё Свабода

апошія запісы

У грамадзкім транспарце Магілёўшчыны пераходзяць на беларускамоўныя квіткі

Дзяжурны адміністратар

В Бобруйске 4 апреля отменяются рейсы по некоторым маршрутам

Як зьмяніўся Крычаў, калі там у жанчыны выявілі COVID-19