Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Беларусалім у Магілёве

У Магілёве прэзентавалі “Беларусалім” – новы раман вядомага беларускага палітыка, пісьменніка і публіцыста Паўла Севярынца. На сустрэчу з магілёўцамі завіталі сам аўтар – сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец, і мэнэджэр беларускіх культурніцкіх праектаў Алесь Мазанік.

Праца над раманам “Беларусалім” доўжылася 12 гадоў, у тым ліку Павел Севярынец пісаў яго ў следчым ізалятары КДБ “Амерыканка”, на “сутках” Акрэсціна, у ссылках у Малым Сітне і Купліне. Пакуль пабачыла свет першая кніга раману аб’ёмам 400 старонак, яна  называецца “Беларусалім. Золак”. Па словах аўтара, раман ужо цалкам заверашаны, але астатнія дзве часткі будуць выдадаваца праз пэўны час.

Павел Севярынец
Каардынатар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Магілёве Алег Аксёнаў (у цэнтры)

Акрамя прэзентацыі рамана “Беларусалім”, былі прадстаўлены выданні, прымеркаваныя да 100-годдзя БХД, энцыклапедыя “Люблю Беларусь” і чытанка-маляванка для дзетак  “Беларуская хрысціянская азбука”.

На пачатку сустрэчы Павел Севярынец распавёў пра падрыхтоўку да святкавання 100-гадовага юбілея БНР і пра тэндэнцыю да аб’яднання вакол гэтай падзеі ўсіх дэмакратычных сілаў у Беларусі. Лідар БХД падрабязна ўзгадаў гісторыю хрысціянскай дэмакратыі на нашых землях, імёны і лёсы вядомых дзеячаў БХД, распавёў пра магчымую будучыню Беларусі пры аднаўленні хрысціянска-дэмакратычных традыцыяў дзяржаўнага кіравання. Павел Севярынец адказаў на розныя пытанні прысутных, а на завяршэнне пакінуў аўтографы ў асобніках сваіх кніг.

​Імпрэзу ў Магілёве наведалі блізу дваццаці чалавек
​Алесь Мазанік – мэнэджэр беларускіх культурніцкіх праектаў, заснавальнік і кіраўнік інтэрнэт-кнігарні imbryk.by
Аўтограф-сесія

Пад час сустрэчы Алесь Мазанік, заснавальнік і кіраўнік інтэрнэт-кнігарні imbryk.by, зладзіў невялічкую віктарыну з пытаннямі па гісторыі нашай краіны і самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя сувеніры. Тыя, каму не дасталася прызоў, мелі магчымасць проста набыць шэраг цікавых рэчаў з нацыянальнай сімволікай, разнастайныя мастацкія і гістарычныя кнігі, беларускія календары.

Сусрэча ў Магілёве адбылася ў суботу 20 студзеня ў грамадскім цэнтры “Кола”, а зладзіла імпрэзу гарадская арганізацыя БХД.

Алесь Сабалеўскі. Фота і відэа аўтара

 

апошія запісы

«Завяршыць кампанію выбарам Лукашэнкі». Як крычаўскіх чыноўнікаў рыхтуюць да выбараў. ВІДЭА

Дзяжурны адміністратар

В могилёвском «Атриуме» первый скандал (ФОТО)

Могилевский облсуд расследует жестокое убийство на Пасху