Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

БРСМ заклікаў на выбары ў Магілёве

115

У Магілёве арганізацыя БРСМ увечары 6 верасня зладзіла акцыю «Я прыйду», на якой заклікала моладзь удзельнічаць у галасаванні на выбарах народных дэпутатаў.

Імпрэза прайшла ў самым цэнтры горада – скверы 40 Год Перамогі. У ёй удзельнічалі аматарскія музычныя моладзевыя калектывы.

Былі арганізаваны конкурсы на веданне дзяржаўнага ладу краіны з рознымі прызамі, усіх ахвочых фатаграфавалі каля адмысловага банера з хэштэгам «Я прыйду». Быў і вялікі стэнд з падрабязнымі звесткамі пра ўсіх магілёўскіх кандыдатаў у дэпутаты і рознымі інфармацыйнымі матэрыяламі па выбарчаму заканадаўству.

Але галоўнага складніка  – самой моладзі  –  на гэтым мерапрыемстве было не больш за два-тры дзясяткі чалавек. Ды і то гэта былі, у асноўным, студэнты з медыцынскага каледжа, якія прыйшлі паглядзець і паслухаць сваю аднагрупніцу, што спявала ў канцэрце. Пасля яе выступу яны хуценька разышліся.

16

Крыху ратавалі акцыю звычайныя мінакі, якія праходзілі праз сквер ды цікавіліся, што адбываецца. Некаторыя нават спрабавалі свае сілы ў конкурсе, дзе трэба было адказаць на пытанні кшталту «хто з’яўляецца гарантам канстытуцыі» ці «якая галіна ўлады з’яўляецца выканаўчай». Трэба адзначыць, што веды па гэткіх пытаннях у людзей аказаліся досыць цьмянымі, і, каб атрымаць магніцік, шмат каму даводзілася «цягнуць» другі ці трэці «білецік».

Імпрэза доўжылася каля трох гадзін – з 17 да 20, ну і, магчыма, каго-небудзь сапраўды зацікавіла прыняць удзел у выбарчым працэсе.

 

10

11

13

14

17

апошія запісы

В ОАО «Кричеврайагропромтехснаб» несвоевременно выплачивали заработную плату

Дзяжурны адміністратар

Ремонт мостов через Дубровенку завершат в Могилёве к ноябрю

Дзяжурны адміністратар

«Могилевлифтмаш» и российская компания «НЛМ» подписали контракт на 500 млн российских рублей

Дзяжурны адміністратар