Яндекс.Метрика
Навіны Бабруйска Палітыка і грамадства

“Будзьма беларусамі” разварушыла Бабруйск

Ток-шоў на тэму “Бабруйск: якім мы хочам бачыць свой горад?”, праведзенае два дні таму ў тайм-клубе “13:87”, сталася нагодай для дыскусіі, што доўжыцца дагэтуль.

Імпрэзу правялі чальцы кампаніі “Будзьма беларусамі”. Бабруйск яны назвалі аднім з першых гарадоў, які прыгадваюць у размове пра Беларусь. Знакавы горад, адзначаны на карце Еўропы XVI стагоддзя, якім валодалі Радзівілы, Гаштольды, Трызны. Але сёння, як і большасць беларускіх гарадоў, Бабруйск не мае свайго персанальнага аблічча: будынкі савецкай забудовы, адсутнасць цікавых гарадскіх прастораў і выразнага ўяўлення па пытаннях архітэктуры і афармлення (ад гарадскіх шыльдаў да колеру фасадаў).

Сутнасць спрэчкі круцілася вакол бабра, як сімвала і брэнда горада, і прапановаў зрабіць брэндам, напрыклад, сетку габрэйскага фастфуду, фестываль фаршыраванай рыбы ці нават адметную бесарабскую архітэктуру, падобную да прычарнаморскіх аналагў. Выявілася, што бабруйчанам ужо надакучылі, па-сутнасці, бязглуздыя бабры ў выглядзе скульптураў, малюнкаў, дэталяў вулічнай агароджы. Назва горада пайшла ад рэчкі Бабруйкі, а асацыяцыя бабра з Бабруйскам штучная. Гучалі меркаванні, што пара ўжо жыць для сябе, а не для турыстаў, якіх трэба завабліваць нейкай лухтой.

Але потым госці раз’ехаліся, а жыхары засталіся. І дыскусія перацякла ў сацыяльныя сеткі. Бабруйчане актыўна цытуюць словы Антона Астаповіча пра тое, што “не чакайце, што ўсё зробіць нехта з Мінска, у нас сваіх аб’ектаў дастаткова”. Старшыня Таварыства аховы помнікаў Беларусі стаў зоркай вечара:

astapovich

Бабруйчане задаволеныя тым, што на ток-шоў ім удалося прамовіць рэчы, якія даўно ўсе разумеюць, але павісае ў паветры пытанне: “А што далей?” Некаторыя пачалі посціць фота мясцовых СМІ з каментарамі пра тое, што Бабруйск даўно ўжо засмечаны прамысловымі зонамі, якія раней лічыліся ўскраінамі, але цяпер, калі ён разросся, яны сталі забруджанымі тэрыторыямі ў самым цэнтры. Гэта таксама амаль цэнтр Бабруйска:

pramzona

Большасць сыйшлася і на тым, што гораду не хапае наберажнай. Праз Бабруйск цячэ легендарная Бярэзіна, але жыхары яе фактычна не бачаць. Нават спусціцца на бераг няма як:

biarezina

Напрыканцы “Будзьмаўскай” дыскусіі адна з яе ўдзельніц Марыя Шарый зрабіла анонс “Кірмашу праектаў” ад гэтай кампаніі. Ён пройдзе ў Бабруйску ў студзені. Там акурат і можна будзе свае ідэі аформіць і прадставіць публіцы. Можа нешта і атрымаецца.

Фота: budzma.by, bobruisk.ru

Аляксандр Уселюбскі

апошія запісы

В Могилевской области в число территорий с напряженной ситуацией на рынке труда вошли Бобруйск, Дрибинский и Круглянский районы

Дзяжурны адміністратар

Кассира берестовицкого банка задержали в Бобруйске с 24 тысячами долларов

На пожаре в Бобруйске пожарные спасли двух человек

Дзяжурны адміністратар