Культура Навіны Магілёва

«Буквар» Спірыдона Собаля 1631 году выдання вярнуўся ў Магілёў

У Магілёве прэзентавалі ўнікальнае факсімільнае выданне першага на тэрыторыі Усходняй Беларусі «Буквара» Спірыдона Собаля, які пабачыў свет у 1631 г.

Буквар быў выдадзены ў знакамітай друкарні Куцеінскага Богаяўленскага праваслаўнага манастыра пад Оршай. Гэта адзін з першых друкаваных беларускіх падручнікаў, тагачасны «бестселер». Кніга аказала вялікі ўплыў на развіццё асветніцкай думкі ў Беларусі і канчаткова замацавала назву «Буквар» за выданнямі для пачатковага навучання грамаце.

Да нашага часу захавалася толькі два асобніка «Буквара» – адзін з іх захоўваецца ў дацкай Каралеўскай бібліятэцы, а другі з’яўляецца ўласнасцю бібліятэкі Middle Temple ў Вялікабрытаніі. Пасля навуковага даследавання ў брытанскай бібліятэцы, былі праведзены перамовы і атрыманы дазвол на выданне факсімільнай версіі.

Выданне «Буквара» у гэтым годзе было не выпадковым – першая ў свеце кніга, якая мела менавіта такую назву, была выпушчана ў 1618 годзе беларускай брацкай друкарняй Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўі пад Вільняй (сучасны г.Іўе Гродненскай вобласці).

Алесь Суша – намеснік дырэктара Нацыянальнай Бібліятэкі

На прэзентацыю «Буквара» у Магілёў завітаў намеснік дырэктара Нацыянальнай Бібліятэкі Алесь Суша. Ён падрабязна распавёў пра гістарычныя факты і ўмовы з’яўлення «Буквара» на нашых землях,  пра акалічнасці яго перавыдання ў нашы часы. Па ўмовах уладальніка кнігі, выданне было выпушчана толькі для перадачы яго ў бібліятэкі і іншыя падобныя ўстановы Беларусі. На пры канцы імпрэзы гэта і зрабіў Алесь Суша – ён уручыў асобнікі прадстаўнікам гарадскіх і раённых бібліятэк, адпаведным аддзелам установаў культуры і адукацыі.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара

 

 

апошія запісы

В Могилеве задержали пьяного мотоциклиста (видео)

Дзяжурны адміністратар

Авиационный праздник «Крылья Виктории» пройдет 22 сентября в Могилеве

«Хацелі пакалечыць кантралёра? – Не, лепш забіць»

Дзяжурны адміністратар