Яндекс.Метрика
Навіны Бялыніч Эканоміка

Бялыніцкі раён: работы – валам, а дармаеды ня хочуць працаваць?

У Бялыніцкім раёне чыноўнікі падлічылі незанятых у эканоміцы. Лічбы проста шакуюць.

Па стане на 1 снежня 2019 года ў базе дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, знаходзіцца 2181 жыхар Бялыніцкага раёна. Такую лічбу агучыла падчас пасяджэння Бялыніцкага райвыканкама намеснік старшыні камісіі па каардынацыі работы і садзейнічанню занятасці насельніцтва Алена Котасава, піша газета “Зара над Друццю”.

Між тым, згодна дадзеных статыстыкаў, па стане на 1 снежня ў Бялыніцкім раёне мелася 159 вольных працоўных месцаў. Працу прапаноўваюць у 96 месцах у Бялінічах і 63 – у сельскай мясцовасці. Працоўныя прафесіі налічваюць 94 вакансіі, спецыялісты і служачыя – 65.

Калі нашы слаўныя прадстаўнікі кіруючай “вертыкалі” яшчэ не зусім забыліся арыфметыку, то ім няцяжка будзе падлічыць, колькі чалавек з мясцовых жыхароў нельга будзе працаўладкаваць у Бялыніцкім раёне ніякім чынам пры такіх абставінах. А калі яшчэ дадаць інфармацыю пра тое, колькі з прапаноўваемых вакансій на сам рэч з’яўляюцца “ліпай”, і якія там абяцаюць заробкі, карціна вымалёўваецца наогул сумная.

Мы пацікавіліся, колькі вакансій прапануе Дзяржаўная служба занятасці ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій у Бялыніцкім раёне. Калі што, па стане на 16 студзеня там заяўлена 136 вольных працоўных месцаў. Прычым большасць з іх знаходзяцца на сайце даволі даўно, што не можа не здзіўляць таго, хто хоць крыху ведае сітуацыю на рынку працы ў Бялыніцкім раёне.

Зразумела, доктара-спецыяліста знайсці цяжка. Але чаму няма жадаючых ісці працаваць паляводам ці трактарыстам у ААТ “Новая Друць” за 300 з нечым рублей? Магчыма, проста таму, што і гэтыя “вялікія” грошы тут не выплочваюць своечасова?

Альбо чаму ніхто не рвецца мастацкім кіраўніком у Цэнтралізаваную клубную сістэму Бялыніцкага раёна, дзе спецыялісту з вышэйшай адукацыяй прапануюць 210 рублёў заробку? Ці ўпраўлячым у УСЗ “Дом-інтэрнат”, дзе таксама спецыялісты з вышэйшай адукацыяй не валяць валам на прапануемы заробак “ад 330 рублёў”?

Думаю, слаўныя бялыніцкія чыноўнікі і, тым больш, намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама па эканоміцы Алена Котасава, самі выдатна ведаюць адказы на гэтыя пытанні. Тым людзям, якія ездзяць на заробкі ў Расію і Польшчу, ці знаходзяць магчымасць неяк зарабіць грошы ў Беларусі, каб забяспечыць нармальны ўзровень жыцця для сваіх сем’яў, дзякаваць трэба. Бо для абсалютнай большасці з іх нейкай годнай працы ў Бялыніцкім раёне папросту няма. Калі ў каго ўзнікае сумнеў, паглядзіце на прыведзеныя ў пачатку артыкула лічбы, і падлічыце розніцу.

Застаецца нагадаць, што, па інфармацыі статыстыкаў, у студзені-верасні 2019 года ў эканоміцы Бялыніцкага раёна было занята 6 889 чалавек. На канец кастрычніка 2019 года ў Бялыніцкім раёне было афіцыйна зарэгістравана 20 беспрацоўных.

Сяргей Семяновіч

апошія запісы

Рассмотрение “Мощаницкого дела” продолжается в Могилевском областном суде

Дзяжурны адміністратар

Как (не) работает президентский декрет по тунеядству на примере Кричевского района

Дзяжурны адміністратар

Поправ могилы. В Белыничах возводят часовню вне закона на костях (Фото)