3.6 C
New York City
студзень 25, 2020
Навіны Быхава Палітыка і грамадства

Быхаў эканоміць на гарадскім асвятленні

З надыходам вечара горад трапляе ў пастку цемры – мясцовы “Жылкамгас” уключае ліхтары прыблізна праз гадзіну пасля таго, як становіцца цёмна, і недзе апоўначы святло вырубаецца. Гэтае заўважылі нават пасажыры цягнікоў, што спыняюцца на станцыі “Быхаў” (нагадаем, горад стаіць на шляху панеўрапейскага транспартнага калідора РЕ-1/і “С-Пецярбург-Адэса”). Увечары чыгуначнымі ліхтарамі асветленая толькі платформа станцыі, а горада не бачна зусім.

На фота: начная аэрапанарама вул. Чырвонаармейскай у Быхаве з сайта 3df.by
На фота: начная аэрапанарама вул. Чырвонаармейскай у Быхаве з сайта 3df.by

Як выяўляецца, робіцца гэтае ў мэтах эканоміі. За кошт выключэння ноччу амаль 1800 быхаўскіх ліхтароў за месяц эканоміцца прыблізна 5000 рублёў (каля 2500 USD). Гэтыя грошы дазваляюць мадэрнізаваць сетку гарадскога вулічнага асвятлення – ужо ўсталявана 89 новых дыёдных асвятляльнікаў. Пакуль што іх можна пабачыць у самых адказных і небяспечных месцах: на пешаходных пераходах, каля школаў і г.д. У наступным годзе горад плануе набыць яшчэ 50 такіх прыладаў, каб усталяваць іх у месцах найбольш інтэнсіўнага руху. Такім чынам, атрымліваецца, што быхаўчанам пакуль што робяць горш, каб потым стала лепш. Але ж ім хочацца жыць камфортна прама цяпер. Таму пакуль што яны пішуць скаргі.

Але і гэтае яшчэ не ўсё. На сваім апошнім паседжанні мясцовы выканкам разгледзеў два пытанні, ад якіх жыхарам можа стаць яшчэ горш: прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэт Быхаўскага раёна на 2017 год. З 10 прагнозных паказчыкаў на наступны год толькі палова з’яўляецца абавязковай да выканання, а яшчэ палова – як атрымаецца. Абавязкова быхаўчане мусяць нарасціць экспарт тавараў, экспартаваць паслугі на 105% ад года бягучага, стварыць 80 новых працоўных месцаў, рэалізаваць два інвестпраекта і прыцягнуць замежныя інвестыцыі на 1,5 млн долараў.

А вось тое, што не абавязкова: падвышэнне ўзроўню сярэдняга заробка, павялічэнне рознічнага таваразварота, рост вытворчасці прадукцыі сельгаспрадпрыемстваў і іншых прадпрыемстваў, будаўніцтва. Да таго ж бюджэтныя датацыі на 2017 год для Быхава будуць істотна зменшаныя. Выснова адна – працаваць трэба будзе больш, а атрымліваць грошай менш. Так вынікае, на жаль, з апошніх рашэнняў мясцовых уладаў. Таму, не відаць святла бліжэйшым часам быхаўчанам.

Аляксандр Уселюбскі

Related posts

Кричев: Игоря Вусика исключили из офицерского собрания

Магілёўскія дэпутаты адмовіліся адмяняць падатак на дармаедства

Дзяжурны адміністратар

Второй этап репетиционного тестирования стартовал 14 января

Дзяжурны адміністратар