Яндекс.Метрика
Меркаванне Навіны Магілёва Навіны Шклова

Чарговыя “прыколы” нашага “ЖКХ”

Па выніках працы за 2017 год, “прыкольнасць” шклоўскіх камунальнікаў пераўзышла па сваіх паказчыках вынікі падобнай працы ўсіх прадпрыемстваў не толькі Магілёўскай вобласці, а і ўсёй нашай краіны.

Ілюстрацыйнае фота

У самай гучнай намінацыі “БЕЗУМСТВУ ХРАБРЫХ ПОЁМ МЫ ПЕСНЮ”, шклоўскія камунальнікі з лёгкасцю пераўзышлі “прыкольны” рэкорд КУП “ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна г.Магілёва”за папярэдні 2016 год, дзе, згодна ўліковых дакументаў па аказанні жыллёва-камунальных паслугаў насельніцтву, у некаторых 9-павярховых дамах праводзілася ўборка лесвічных клетак на 10-12 паверхах.

Згодна вынікаў разгляду судовых справаў 2017 года і доказаў, прадастаўленых суду начальнікам Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілеўскага аблвыканкама Д.Шчадраковым, было даказана, што “пальма першынства” у дадзенай намінацыі прадстаўнікам Магілева была ўручана несправядліва.

Па словах прадстаўніка УУС, у 2017 годзе сілавымі структурамі была раскрыта цэлая злачынная схема, у якой прымалі ўдзел кіраўнікі прадпрыемстваў ЖКГ больш чым 30 раёнаў з усіх абласцей краіны, у тым ліку – шасці раёнаў Магілёўскай вобласці, дзе, канешне, не абышлося без прадстаўніка Шклоўшчыны.
Эканоміцы вобласці гэтым самым быў нанесены ўрон у памеры 450 тыс рублёў, а па ўсёй краіне – болей 2-х млн. рублёў.

Чым жа прамышлялі “лаўрэаты” дадзенай намінацыі?

 Ды ўсё проста. На працягу 5-ці апошніх год кіраўнікі прадпрыемстваў ЖКГ па зговару з дзесяткам заснавальнікаў камерцыйных структур г.Мінска здзяйснялі закупку абсталявання для сваіх аб’ектаў па коштах завышаных у 10 разоў.

А дырэктар Шклоўскага “Жылкамгаса”, паднатужыўшыся, вырашыў перамагчы ў дадзенай намінацыі і завысіў кошты на абсталяванне ажно ў 13 разоў, пераўзышоўшы, такім чынам, доўгачасовага лідара Магілёўскай вобласці – дырэктара “Жылкамгаса” Магілёўскага раёна (былога намесніка начальніка Упраўлення унутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама), устанавіўшы, такім чынам, антырэкорд і перахапіўшы “пальму першынства” у магілёўцаў.

Нанесеныя прадпрыемствам страты “пацягнулі” за сабой павышэнне кошту жыллёва-камунальных паслугаў (ЖКП) для канчатковага спажыўца – грамадзян Беларусі, у тым ліку і жыхароў Шклоўскага раёна.

Праз найбольшае завышэнне коштаў на абсталяванне і размеркаванне гэтых стратаў на ЖКП, Шклоўскі “Жылкамгас” перамог і ў наступнай намінацыі – “АД БАЛДЫ”.

Дадзеным тэрмінам у свой час абазначыў падыход камунальнікаў у вызначэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі кіраўнік краіны А.Лукашэнка, запатрабаваўшя прыняць меры пакарання да вінаватых.

… публично посадите десяток-другой человек. Все встанет на свои места. Здесь должен быть список, кто эту “балду” придумал. Хватит с ними шутить. Мы тут что-то считаем, планируем, а они делают все по-своему”,- распарадзіўся ён тады.

Колькі чынавенства было пасаджана ў турмы за гэтую “балду” па краіне, так і засталося невядома для грамадзян Беларусі.

Але шклаўчане могуць падлічыць – гэта ж колькі  кіраўнікоў  “Жылкамгаса” прайшло праз суды і “адсідкі” за апошнія 15 год, варта ім толькі паднапружыцца.

А дадзеныя падлікі, нават і прыблізныя, яскрава сведчаць аб тым, што па колькаснаму складу спіска асуджаных дырэктароў “Жылкамгаса”  на працягу апошніх 15 год, Шклоўскі раён атрымаў “рэкорд”, годны для ўнясення ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Шклоўскія раённыя улады мабыць не здагадваюцца аб такім дасягненні, бо ім ужо даўно пара падаваць заяўку ў кнігу рэкордаў, каб афіцыйна зарэгістраваць гэтае дасягненне, бо раптам іншы раён перахопіць ініцыятыву ў дадзенай намінацыі.

Мабыць гэтае дасягненне выпала з поля зроку шклоўскай раённай вертыкалі з “аб’ектыўных” прычынаў. Бо Шклоўскі раён плануе ўзяць рэкорд у іншай намінацыі – “рэфармаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі”, праз выдзяленне структурнага падраздзялення “Жылкамгаса” водна-каналізацыйнага ўчастка ў самастойнае прадпрыемства “Водаканал”.

На працягу 2-х дзесяткаў гадоў гэта будзе чарговае 4-е стварэнне прадпрыемства “Водаканал” у Шклоўскім раёне, тры ранейшых заканчваліся праз два-тры гады працы “Водаканала” далучэннем яго да “Жылкамгаса”.

Мабыць планы камунальнікаў, аб якіх мы можам толькі здагадвацца, наконт перамог у розных намінацыях вельмі шырокія. І нам усім застаецца толькі пажадаць ім поспехаў.

Р. Канстанцінаў

апошія запісы

В Могилёве создали расчётный счёт, где будут аккумулироваться деньги на подготовку и проведение 750-летию города

Дзяжурны адміністратар

Выстава памяці графіка і жывапісца Георгія Паплаўскага ў Магілёве

«Спартак», «Кроноспан ОСБ» и «Бабушкина крынка» названы в числе лучших экспортеров

Дзяжурны адміністратар