Яндекс.Метрика
Меркаванне Навіны Бабруйска Навіны Горак Навіны Клімавіч Навіны Клічава Навіны Крычава Навіны Магілёва Навіны Шклова

Чыноўнікі рванулі ў народ

У апошні час многія высокапастаўленыя чыноўнікі масава пачалі наведваць рэгіёны Магілёўскай вобласці. Толькі за мінулы тыдзень яны пабывалі ў Крычаве, Горках, Клімавічах, іншых гарадах. У планах некаторых з іх – паездкі ў іншыя рэгіёны.

 Так, 14 чэрвеня 2017 года, намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін раптам ірвануў у Крычаў каб праінспектаваць  будоўлю сярэдняй школы №8 ў мікрараёне Камсамольскі.

Новы аб’ект узводзіцца побач з пляцоўкай, дзе раней знаходзілася старая гімназія, у якой 29 жніўня 2014 года абвалілася  частка будынка.

Фінансаванне будаўнічых работ вядзецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Для гэтага прадугледжана 23,6 млн. рублёў, з якіх на 14 чэрвеня было асвоена 13 млн.

Як заявіў Калінін, будаўнічыя і падрыхтоўчыя работы будуць завершаны 25 жніўня, і няма ніякага сумневу, што школа будзе ўведзена ў строй з пачаткам новага навучальнага года – 1-га верасня 2017 г.

Захацелася сп. Калініну правесці і асабісты прыём грамадзян у Крычаўскім райвыканкаме.

На прыём да намесніка прэм’ер-міністра запісалася ажно два чалавекі, пры гэтым адзін з іх – з Краснаполля, што Калінін адзначыў перад журналістамі як станоўчы факт у плане «сістэмнай і эфектыўнай працы са зваротамі грамадзян» у райвыканкаме.

Пытанне, з якім звярнуліся жыхарка адной з вёсак Крычаўскага раёна, тычылася забяспячэння пітной вадой жыхароў гэтай вёскі.

17-га чэрвеня, па выніках прамой тэлефоннай лініі і асабістага прыёма грамадзян  ў Горацкім райвыканкаме памочнікам прэзідэнта – галоўным інспектарам па Магілёўскай вобласці Г.Лаўранковым, ім былі выказаны таксама свае меркаванні аб якасці працы мясцовай улады.

Нягледзечы на тое, што да Генадзя Міхайлавіча датэлефанавалася 14 чалавек, і прыйшлі на асабісты прыём 11 чалавек, ён адзначыў перад журналістамі «сістэмную і эфектыўную работу мясцовай улады са зваротамі грамадзян».


«Сегодня практически не было тех мелких, житейских проблем, которые должны решаться на местах. Видно, что исполнительная власть постоянно и системно работает с людьми, держит на контроле их обращения и, исходя из имеющихся возможностей, старается их решать. В этом плане я сторонник того, чтобы местные органы власти сами определяли, что и когда нужно делать, они больше владеют ситуацией на местах, знают свои возможности», – адзначыў ён.

Але пры гэтым Генадзь Міхайлавіч прамаўчаў, што людзі да яго звярталіся па звычайных жыццёвых пытаннях – камунальныя паслугі, рамонт дарог і тратуараў, работы грамадскага транспарта, якія павінны вырашацца мясцовай ўладай.

У гэтыя ж дні Магілёўшчыну наведаў і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Прадстаўнік Адміністрацыі сустрэўся з жыхарамі г.Клімавічы ў раённым доме культуры, дзе ён выказаў упэўненасць, што на прадстаячых выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 2018 года клімаўчане прагаласуюць за самых дастойных кандыдатаў.

«Местные депутаты – это первые помощники вертикали власти в решении насущных проблем людей,..»- прагучала з вуснаў першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Пасля сустрэчы ў доме культуры Рыжанкоў паспеў правесці асабісты прыём грамадзян у райвыканкаме, пабываць у раённым краязнаўчым музеі, ну, і канешне, – на лікёрагарэлачным заводзе, дзе сустрэўся з працоўным калектывам.

Фота газеты «Родная ніва»

Крыху раней вертыкальшчыкаў спрабавалі праводзіць сустрэчы з грамадзянамі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Так, 25 мая 2017 года дэпутат па Шклоўскай выбарчай акрузе Д. Гобараў (былы памочнік Прэзідэнта – інспектар па Брэсцкай вобласці) правёў прыём грамадзян і «прамую лінію» у адміністратыўным будынку Александрыйскага сельскага выканаўчага камітэта.

За дапамогай да дэпутата ў вырашэнні жыллёвай праблемы звярнуўся толькі адзін чалавек, тэлефонных зваротаў не паступала.

6-га чэрвеня на асабістым прыёме ў Старашклоўскім сельскім савеце да дэпутата звярнулася трое чалавек, і двое – праз «прамую тэлефонную лінію». Усе пытанні тычыліся звычайных жыллёвых праблемаў – добраўпарадкавання і азелянення г.Шклова, рамонту даху жылога дома, збору малака ад кароў з асабістых падворкаў грамадзян…

Фота : shklovinfo.by

Ад прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта, Урада і дэпутацкага корпуса вырашылі не адставаць і прадстаўнікі мясцовай вертыкалі Магілёўшчыны.

23 чэрвеня 2017 года старшыня Магілёўскага аблвыканкама У. Даманеўскі правядзе прыём грамадзян у Клічаўскім райвыканкаме. А 24 чэрвеня – прамую тэлефонную лінію.

Адначасова са старшынёй аблвыканкама праз тэлефоны будуць вырашаць праблемы гараджан старшыня Магілёўскага гарвыканкама У. Цумараў і старшыня Бабруйскага гарвыканкама А. Студнеў.

У гэты ж дзень прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

З чым звязана такая «актыўнасць» чынавенства ў апошні час, можна толькі здагадвацца.

Але, падаецца, што такім чынам «вертыкаль» імкнецца згладзіць існуючыя праблемы ў эканоміцы вобласці і падзенне ўзроўню жыцця насельніцтва, асабліва ў сельскіх рэгіёнах.

Наколькі ім удасца гэта зрабіць – пакажа час. Хутчэй за ўсё, праз некалькі месяцаў мы пабачым вялікія кадравыя перамены ва ўсёй «вертыкалі, Магілёўшчыны.

Намеснік старшыні БНФ Рыгор Кастусёў

апошія запісы

В Кричеве «Белая Русь» повернулась лицом к людям?

Шклоў і Шклоўскі раён (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі)

З новай “Цяпліцы” – з новымі ідэямі (Фотарэпартаж)

Дзяжурны адміністратар