Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

«Цяперашні рэжым абрынецца, як КПСС», — актывіста АГП з Магілёва Шанцава пакаралі 15 суткамі арышту

Суд Ленінскага раёна Магілёва прысудзіў 15 сутак арышту лідэру мясцовай суполкі АГП Уладзімеру Шанцаву за арганізацыю «прагулкі недармаедаў» 19 лютага.

Міліцыянты прывезлі У.Шанцава да будынку суда ў цывільнай машыне, праз чорны ўваход увялі ў судовае памяшканьне. Ніхто з журналістаў і актывістаў на суд трапіць не змог.

Яны выпадкова пабачылі самога Шанцава ўжо пасля выраку.

Уладзімер Шанцаў паведаміў, што яго пакаралі арыштам на 15 сутак за арганізацыю акцыі недармаедаў 19 лютага, але ён не лічыць сябе вінаватым.

«Цяперашні рэжым абавязкова абрынецца, як у свой час КПСС», — заявіў Шанцаў журналістам пасьля прысуду.

Судзіла Шанцава судздзя Ірына Ланчава. У канцылярыі суда праваабаронцам адмаўляюцца што-небудзь казаць па сутнасці справы Шанцава і дэталі працэсу. Матэрыялы адміністрацыйнай справы на яго паступілі ў суд толькі ўчора ўвечары.

Магілёўскі гарвыканкам адмовіў дэмакратычным сілам Магілёва ў правядзеньні «Маршу недармаедаў» 15 сакавіка, які мусіць пачацца а 18.00 ад дома па вул. Ленінская, 29. Заяўнікамі акцыі былі лідэры мясцовых філіяў БХД Алег Аксёнаў, АГП Уладзімер Шанцаў, руху «За свабоду» Алесь Сілкоў і БСДП (Г) Ігар Барысаў.

svaboda.org

апошія запісы

Перадвыбарчы шал у Магілёве: невядомыя асобы выкралі журналіста прама ад будынка суда (Відэа)

“Міраж” пад назвай датэрміновае галасаванне

У Магілёве пачаўся хапун. Затрымалі журналістаў і актывіста