Навіны Горак Навіны Дрыбіна Навіны Круглага Палітыка і грамадства

Дэпутаты-карупцыянэры: калі абраньне ў мясцовыя саветы не стрымала ад злачынстваў

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Ня ўсе дэпутаты, якіх абралі ў 2014 годзе ў менскія гарадзкі і абласны саветы, захавалі свой статус да сёньняшняга дня. Адбылося гэта з розных прычын. Хтосьці пайшоў на падвышэньне і вымушаны быў скласьці паўнамоцтвы, хтосьці пераехаў за межы Беларусі, хтосьці памёр… Але ў некаторых рэгіёнах ёсьць і яшчэ адна катэгорыя былых дэпутатаў — «дэпутаты-карупцыянэры». Пра іх у сёньняшнім выбарчым аглядзе.

Магілёўшчына: трое дэпутатаў абвінавачаныя ў карупцыі

Дваім дэпутатам суды вынесьлі пакараньні. Яшчэ адзін дэпутат — пад сьледзтвам.

Намесьніцы старшыні Горацкага райсавету Сьвятлане Браніцкай інкрымінавалі крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі. Сьледзтва ўстанавіла, што чыноўніца па сумяшчальніцтве бралася вучыць дзяцей ангельскай мове. Працоўныя адносіны афармляліся тэрміновымі дамовамі, але ўрокаў Браніцкая не праводзіла. За чатыры гады фіктыўнай пэдагагічнай дзейнасьці дэпутатка аблсавету зарабіла блізу 1,9 тысячы рублёў. Чыноўніцу зьвінавацілі таксама ў выкарыстаньні службовага аўтамабіля ў асабістых мэтах.

У Дрыбінскім судзе паведамілі, што Браніцкую пакаралі трыма гадамі зьняволеньня з адтэрміноўкай на два гады без канфіскацыі маёмасьці. Яна пазбаўленая на тры гады права займаць кіроўныя пасады. З выракам дэпутатка не пагадзілася і абскардзіла яго.

У сьпісе дэпутатаў абласнога савету пазначана, што Сьвятлана Браніцкая часова беспрацоўная.

Магілёўскія чыноўнікі, якіх зьвінавацілі ў «падрыве» аўтарытэту ўлады

На пяць гадоў пазбаўленьня волі за крадзеж і злоўжываньне ўладаю пакаралі старшыню сельгаспрадпрыемства «Дрыбін-агра» Дзьмітрыя Абазавіка. Горацкі суд пастанавіў канфіскаваць у яго маёмасьць.

Дэпутат аблсавету, паводле сьледзтва, карыстаючыся пасадаю, краў таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці гаспадаркі і нанёс ёй шкоду ў 242 тысячы рублёў. Акрамя таго, ён неабгрунтавана завышаў заробкі работнікам будаўнічых брыгад.

Дзьмітры Абазавік вырак Горацкага суду абскардзіў. У сьпісе дэпутатаў абласнога суду пазначана, што ён часова беспрацоўны.

У сьледчым ізалятары ўтрымліваецца і кіраўнік Круглянскай ПМК Мікалай Патрончык. Яго вінавацяць у буйным крадзяжы маёмасьці прадпрыемства. Арыштавалі яго напрыканцы мінулага году, калі ўжо былі абвешчаныя выбары ў мясцовыя саветы.

Дэпутат аблсавету, паводле папярэдняй інфармацыі, нібыта змовіўся са сваім сынам і набываў у падстаўной фірмы запчасткі для тэхнікі прадпрыемства. На маёмасьць Мікалая Патрончыка накладзены арышт. Сын Мікалая Патрончыка таксама затрыманы.

Крыніца: Радыё Свабода

 

Related posts

После жалобы жителя Кричева милицейских начальников предупредили об ответственности

Дзяжурны адміністратар

Краязнаўца адкрыў ля Магілёва месца расстрэлу часоў сталінскага тэрору

Дзяжурны адміністратар

В Круглянском “Жилкомхозе” новый директор

Дзяжурны адміністратар