Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Дом на вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве: 50 гадоў без прыбіральні, а ЖЭС «не валодае сітуацыяй» (Відэа)

Да «Белсату» па дапамогу звярнуліся магілёўцы, што жывуць у доме на вуліцы Чалюскінцаў. Хаця назваць гэта жыццём яны і самі не могуць. Людзі скардзяцца на нечалавечыя ўмовы, чакаюць капітальнага рамонту, але камунальныя плацяжы плацяць спраўна.

Ужо не першы год жыхары Магілёва змагаюцца за чалавечыя ўмовы жыцця ва ўласных кватэрах. Дом на вуліцы Чалюскінцаў далёка ад цэнтру, а значыць, і плітку тут будуць мяняць далёка не кожны год, і капрамонту ў планах пакуль няма.

Больш за паўстагоддзя мінула з часу, як пабудавалі дом нумар 168 на вуліцы Чалюскінцаў, што ў Магілёве. Жыхары наракаюць, што за гэтыя гады капрамонту не было. А ў прыбіральню яны дагэтуль ходзяць на вуліцу. Доўгія гады людзі вымушаныя жыць пад дзіравым дахам, у доме з цвіллю.

Глядзіце сюжэт у выданні «Аб’ектыву»:

«З кожным годам у нас усё цямней, цямней і цямней. Апрацоўвалі мы і белізной і чым мы толькі не апрацоўваем куты, і ў нас пастаянна такая сырасць у доме», – кажа жыхарка дому Тамара Клепча.

У кватэрах рабіць рамонт бессэнсоўна, кажуць жыхары, а часам і проста немагчыма. Ад вільгаці шпалеры проста адлятаюць, а сцены развальваюцца літаральна на вачах.

«Я пачаў там рамонт, са спальні гіпсакардон класці, а калі ўжо сюды прыйшоў, гляджу ўжо тут адвалілася. Гэта я вось прыбраў (паказвае на кут). Аказваецца, там зацякае дах. Ліст пакладуць шыферу – нармальна, а цяпер яно зноў пацякло», – абураецца былы жыхар дому Уладзімір Сталяроў.

Калі ж будзе доўгачаканы рамонт? Каб даведацца, разам з жыхарамі тэлефануем у ЖЭС нумар 21.

«Я нічога не магу вам сказаць па кап. рамонце, не валодаю сітуацыяй», – адказаў начальнік ЖЭС Аляксандр Ганчароў.

Шмат якія жыхары проста не змаглі жыць у такіх умовах і вырашылі пераехаць у іншыя кватэры.

«У мяне настальгія, я сюды прыязджаю… Калі тут будуць умовы, вядома я з задавальненнем вярнуся. У мяне дарослы сын, мы жывем разам, у мяне не шыкоўныя ўмовы», – распавядае былая жыхарка Ларыса Уткіна.

Як грамадзянам у такой сітуацыі бараніць свае правы? Распавёў праваабаронца Уладзімір Краўчанка:

«Аб’ядноўвацца. Толькі шляхам абʼяднання, калі людзі калектыўна будуць выступаць за свае правы, тады можна дамагчыся рамонту і даху, і замены вокнаў, якое абавязанае рабіць жыллёва-камунальная гаспадарка, а не грамадзяне, і рэгулярнай афарбоўкі. Лёгка палічыць, колькі чалавек выдаткаваў на працягу некалькіх гадоў на тэхнічнае абслугоўванне і капітальны рамонт. Бо гэта ручкі павінны быць у гэтых падʼездах залатыя».

Пакуль на ўсе свае запыты жыхары атрымліваюць ад чыноўнікаў адны адпіскі. Каму ёсць куды зʼязджаць – тыя зʼязджаюць, іншым жа даводзіцца толькі мірыцца з сітуацыяй і часцей хадзіць на прыём да лекараў.

Дарʼя Чульцова, belsat.eu

апошія запісы

Коронавирус в Могилевской области: вопросы без ответа

С 8 апреля на территории Могилевского района вводится запрет на посещение лесов

Дзяжурны адміністратар

«Открытый город»: более 60 % опрошенных могилевчан выступают за введение карантина

Дзяжурны адміністратар