Культура Навіны Кіраўска

Дзяўчынка з Мышкавіч намалявала Нацбанку манету

Два тыдні таму Нацыянальны банк Беларусі адчаканіў памятныя манеты “Свет вачыма дзяцей. 2016”. Нумізматычныя грошы былі вырабленыя на Літоўскім манетным двары. У абароце іх будзе два віды: срэбная наміналам 20 рублёў і накладам у 500 штук, а таксама медна-нікелевая наміналам у 1 рубель – такіх 2 тысячы.

Каб выпусціць манету Нацбанк аб’явіў конкурс дзіцячых малюнкаў, у якім атрымала перамогу маленькая жыхарка вёскі Мышкавічы Кіраўскага раёну Аляксандра Санькава. Дзяўчынка намалявала беларускі народны абрад “Саракі”, які ладзіцца напрыканцы сакавіка – гэта свята земляроба, у гэты дзень чакалі прылёту птушак (жаваранкаў) і “адпушчэння” дрэў. Лічыцца, што менавіта з гэтага моманту зіма канчаецца, і надыходзіць вясна. Гэты адбрад дагэтуль памятаюць у вёсках Кіраўскага раёну.

 Згодна павер’ям, сарока пачынае віць сабе гняздо і прыносіць для гэтага 40 пруцікаў. Таму бацькі выпякаюць для дзяцей 40 жаваранкоў альбо маленькіх пернікаў ці галушак. Хлопчыкі павінны да усходу сонца, босыя, не памыўшыся і закрыўшы вочы, падабраць на двары 40 трэсак і высыпаць іх на печ або перакінуць цераз хату столькі ж палачак.

 У фінальны дызайн новай беларускай манеты трапілі адразу тры ідэі дзіцячых малюнкаў. За аснову была ўзятая праца Аляксандры, да яе дадалі “дзяўчынку за балонікамі” Карыны Ракевіч і “пчолак” Карыны Рунге. Конкурс прадугледжваў працы па чаторых узроставых намінацыях: да 6 год, ад 7 да 9, ад 10 да 12 і самыя дарослыя – ад 12 да 16. Аляксандры Санькавай на той момант споўнілася ўсяго 6 год.

manety

 На фота: скрыншот з сайту Нацыянальнага банка.

 Аляксандр Уселюбскі

Related posts

Сустрэча з паэтамі ў Магілёве

Дзяжурны адміністратар

Шклоўскі раён: дзікунства ХХІ стагоддзя

Дзяжурны адміністратар

Кричевский музей Потёмкина пополнился уникальным антиквариатом

Дзяжурны адміністратар