Навіны Магілёва Палітыка і грамадства Раёны

Дзяржаўныя прафсаюзы Магілёўскай вобласці 13 студзеня падвядуць вынікі работы і выберуць лідара арганізацыі

Прафсаюзы вобласці 13 студзеня падвядуць вынікі работы за апошнія 5 гадоў, а таксама выберуць лідара Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Мерапрыемства адбудзецца ў 12.00 у канферэнц-зале Магілёўскай гасцініцы «Турыст», інфармуе інтэрнэт-сайт Магілёўскага аблвыканкама.

Удзел у справаздачна-выбарнай канферэнцыі прымуць старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, прадстаўнікі абласной і гарадской выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса.

Асноўныя акцэнты ў межах канферэнцыі будуць зроблены на аналізе такіх важных для развіцця эканомікі рэгіёна паказчыкаў, як рост заработнай платы, абарона сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму, сацыяльнае партнёрства.

Маштабная справаздачна-выбарная кампанія праходзіць у грамадскай арганізацыі з пачатку 2019 года. Ужо падведзены вынікі і абраны кіраўнікі ў кожнай першаснай прафсаюзнай арганізацыі, раённых і гарадскіх аб’яднаннях прафсаюзаў.

Справаздачна-выбарная канферэнцыя 13-га студзеня стане на абласным узроўні завяршальным этапам падвядзення вынікаў работы прафсаюзных органаў усіх узроўняў.

апошія запісы

Суд в Минске рассмотрит исковое заявление подполковника Вусика во вторник

Дзяжурны адміністратар

10 базовых величин штрафа за возмущение нацистско-советской символикой

Дзяжурны адміністратар

В Могилёве изменили время закрытия Пушкинского моста