Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Фота з Танкам каля танка (відэа)

У дзень 105-й гадавіны са дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Максіма Танка магілёўская суполка ТБМ зладзіла акцыю “Сфатаграфуемся з Танкам!”.

17 верасня сябры Таварыства беларускай мовы імя Скарыны сабраліся каля пастаменту, на якім усталяваны самы сапраўдны танк, бо ў нашым горадзе не існуе, на жаль, не тое што помніка Максіму Танку, але і ніводнаму іншаму беларускаму нацыянальнаму паэту ці пісьменніку.

Аматары беларускага слова ўсклалі кветкі да пастаменту, які сімвалізуе вызваленне Магілёва і так сугучна супадае з літаратурным псеўданімам Народнага паэта (сапраўднае імя і прозвішча Танка – Яўген Скурко). Былі ўзгаданыя старонкі біяграфіі паэта, ягоныя заслугі перад дзяржавай ў захаванні і пашырэнні роднага слова, за што Максім Танк быў узнагароджаны ганаровым званнем “Герой Сацыялістычнай Працы”  і  шматлікімі дзяржаўнымі прэміямі. А напрыканцы сустрэчы ТБМ-аўцы пачыталі вершы нашага літаратурнага класіка.

Алесь Сабалеўскі

апошія запісы

Второй раз за год. Фатинскому заливу в Могилёве снова не повезло (ФОТО)

Як беларуска Ала Выгонская стала прызнанай пісьменьніцай у Галяндыі

Дзяжурны адміністратар

У Магілёве вызвалілі актывіста, абвінавачанага ў арганізацыі «ланцуга салідарнасьці»

Дзяжурны адміністратар