TV Культура Навіны Магілёва

Галерэя – арт-праект Андрэя Вераб’ёва

5 чэрвеня адкрылася выстава Андрэя Вераб’ёва. Памяшканнем стаў прыватны будынак Леаніда Малчанава – крама, якая прадавала электраінструмент. Спраўдзілася мара Андрэя і Леаніда – адкрылася выстава, дзе Леанід змог размясціць карціны свайго бацькі, і разам з яго працамі Андрэй выставіў і свае скульптуры.
Плануецца праводзіць 4 выставы ў год, дзе любы мастак зможа размясціць свае працы і, у адрозненні ад выставачнай залы, для выставы якой трэба працаваць 2 гады мінімум, – тут можна будзе выставіць і свае невялікія працы.
Нагадаем, што Андрэй з’яўляецца аўтарам львоў на новым мосце па праспекце Пушкіна.
На выставе прысутнічалі скульптары-майстры з пяці краін свету: Джон Гогаберышвілі (Грузія), Рыгор Султан (Малдова), Горан Чпаек (Сербія), Zhang Jonzgzhene (Кітай), Сяргей Сотнікаў (Віцебск), Уладзімір Панцялееў (Гродна), Ігар Засімовіч ( Мінск), удзельнікі міжнароднага пленэра па скульптуры «Каменная казка», прысвечанага 750-годдзю Магілёва. Асноўную частку іх работ плануюць размясціць у парку культуры і адпачынку ў Падміколлі.

Максім Алямоўскі

апошія запісы

В Могилёвской таможне состоялась творческая встреча

Дзяжурны адміністратар

Дмитрий Ленчевский назначен прокурором Могилева

Дзяжурны адміністратар

ГАИ УВД: Внимание! Перекрытие движения в Могилеве 25 декабря

Дзяжурны адміністратар