Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Ініцыятыва “Грамадскі Магістрат” вызначыла намінантаў на Прэмію “Асоба года” і “Падзея года” 2019

15 студзеня адбылася паседжанне “Грамадскага Магістрату”, Мэтай якога было вызначэння шорт-ліста на Прэмію Прэмію “Асоба года” і “Падзея года” 2019 па версіі грамадства. На паседжанні  быў прэзентаваны кантэнт-аналіз падзеяў у горадзе Магілёве. Згодна кантэнт-аналізу сябры “Грамадскага магістрату” вызначылі шорт-ліст для народнага галасавання.

 

Спіс прэтэндентаў абіраўся з падзей, якія адбываліся цягам 2019 года ў Магілёве і выклікалі рэзананс сярод грамадства. Гэтым разам адбор праводзіўся з 83 падзей і 46 грамадзян . Намінантамі былі атабраныя 8 асобаў і 9 падзеяў, дзейнасьць якіх выклікала найбольшы рэзананс ў грамадстве.

 

Цалкам вызначэньне лаўрэатаў адбываецца на трох этапах адбору: На першым этапе сацыялагічная служба адсочвае, якія падзеі адбываліся цягам году ў Магілёве і з дапамогай кантэнт-аналізу ранжыруе па найбольшаму рэзанансу, які гэтыя падзеі выклікаюць у грамадстве. Другі этап складаецца з народнага галасаваньня. Вызначаны шорт-ліст вывешываецца ў інтэрнеце, каб кожны магілёвец мог прагаласаваць за тую асобу, альбо падзею якую ён лічыць вартай Прэміі. На трэццем этапе, згодна вызначанага шорт-ліста, на сваім паседжаньні, прэтэндэнтаў на лаўрэатаў вызначаюць чальцы “Грамадскага магістрата”. На фінішы вынікі ўсіх трох этапаў сумуюцца і вызначаюцца Лаўрэаты Прэміі.

 

Трэба адзначыць, што “Грамадскі Магістрат” вызначае “Асобу году” і “Падзею года” восьмы год запар. Атрымаць Прэмію “Грамадскага магістрата” можа  атрымаць любы магілёвец, які цягам году ўнёс найбольшы ўнёсак у грамадскае жыццё і культуру горада.

 

Урачыстая прэзентацыя вынікаў і ўручэньне Прэміі лаўрэатам адбудзецца  1лютага 2020 году а 16-00 у канферэнц-зале Цэнтру “Атрыум”. Уваход вольны.

Народнае галасаванне будзе доўжыцца да 28 студзеня 2020 году. Прагаласаваць за намінантаў можна на сайце “Грамадскага магістрату” www.mahistrat.org

 

апошія запісы

Гражданин Пакистана обманул студентов в Могилеве на 6 тысяч долларов

Дзяжурны адміністратар 2

Кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва будуць судзіць у Шклове за нежаданне інтэгравацца з Расіяй

Дзе было поле — цяпер часць: як расійскія войскі абжываюцца на мяжы з Беларуссю