6.9 C
New York City
студзень 26, 2020
Меркаванне Навіны Магілёва

Ігар Марзалюк: Я пайшоў у армію пасля другога курса, і гэта не перашкодзіла мне стаць доктарам навук і прафесарам

Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк выказаўся наконт адмены шматразовых адтэрміновак ад войска для працягу навучання. Дэпутат распавёў БелТА, што два гады адслужыў у разведвальнай роце, у армію пайшоў пасля другога курса, і гэта не перашкодзіла яму стаць пасля доктарам навук, прафесарам.

Фота з архіву

«Наадварот, усяго дамогся, у тым ліку дзякуючы Узброеным Сілам», — сказаў ён і выказаў здзіўленне, што здаровыя мужчыны баяцца служыць у войску.

«Мой сын скончыў дзесяць класаў. Мала сумняваюся, што ён не будзе служыць», — дадаў парламентарый.

Ігар Марзалюк звярнуў увагу на тое, што адтэрміноўкі нярэдка выкарыстоўваліся не для павышэння прафесіяналізму, а як магчымасць ухіліцца ад войска. Дэпутат лічыць такую ​​сітуацыю ненармальнай і ўпэўнены, што яе трэба выпраўляць, у тым ліку шляхам заканадаўчых мер.

Крыніца: “Наша ніва”

Related posts

Могилёвские корни Чубайсов

Дзяжурны адміністратар

У Магілёве абмеркавалі новы закон “Аб персанальных дадзеных”

Выполнят ли белорусы план по штрафам?