• Пра нас
  • Супрацоўніцтва
  • Падпіска
  • Ліст рэдактару
  • Спампаваць Дадатак
  • Пагадненне

Магілёўскі Рэгіён

Магілёўскі Рэгіён
  • Галоўная
  • Эканоміка
  • Палітыка і грамадства
  • Экалогія
  • Культура
  • Спорт і здароўе
  • Здарэнні
  • Раёны
    • Навіны Асіповіч
    • Навіны Бабруйска
    • Навіны Быхава
    • Навіны Бялыніч
    • Навіны Глуска
    • Навіны Горак
    • Навіны Дрыбіна
    • Навіны Касцюковіч
    • Навіны Кіраўска
    • Навіны Клімавіч
    • Навіны Клічава
    • Навіны Краснаполья
    • Навіны Круглага
    • Навіны Крычава
    • Навіны Магілёва
    • Навіны Мсціслаўля
    • Навіны Слаўгарада
    • Навіны Хоцімска
    • Навіны Чавус
    • Навіны Чэрыкава
    • Навіны Шклова
  • Меркаванне
  • TV
  • У Беларусі
  • Блогі

«Калі б хацелі – мы б вас акупавалі». Кантэміраўская дывізія пакідае Беларусь

2 гады таму Навіны Асіповіч, У Беларусі

Учора на станцыі Верайцы пачалася пагрузка бронетэхнікі Кантэміраўскай дывізіі 1-й танкавай арміі, што ўдзельнічала ў вучэннях «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі. Расейскія вайскоўцы вяртаюцца дадому.

Танкі Кантэміраўскай дывізіі на станцыі Верайцы

Пагрузка, якая пачалася яшчэ ў першай палове дня 20 верасня, адбываецца ля пасажырскай станцыі на вачах мясцовых жыхароў. Тэхніку таксама добра бачна і з электрычак, што курсуюць паміж Асіповічамі і Менскам.

«Усіх ворагаў перамаглі – вось і зʼязджаем», – жартуе расейскі капітан, якога мы сустракаем у краме ля станцыі.

Патруль беларускай камендатуры тлумачыць нам: тыя падраздзяленні, баявая задача якіх ужо была выканана, пачалі пагрузку сёння, яшчэ да афіцыйнага завяршэння манеўраў. Але частка расейскіх вайскоўцаў пакуль застаецца на палігоне.

20 верасня ў Верайцах грузіцца Ямпольскі мотастралковы полк Кантэміраўскай дывізіі – байцы з адпаведнымі нашыўкамі нясуць варту з абодвух бакоў чыгункі.

«Жылі мы тут у намётах, побач з палігонам. Шмат нас было. А цяпер вось вяртаемся… Вучэнні прайшлі паспяхова», – распавядае шараговец Ямпольскага палку Андрэй.

Наш суразмоўца – кантрактнік, служыць у войску 1,5 гады. Нарадзіўся ён ва ўкраінскім Днепрапятроўску (цяпер – Днепр), але пражыў усе жыццё ў Расеі. Андрэй упэўнены: Расея – наймагутнейшая краіна ў свеце.

«Калі б мы хацелі вас акупаваць – мы б акупавалі і вы нават не зразумелі б нічога. Проста хадзілі б потым і афігевалі, што сталі расейцамі. Як мы з Крымам зрабілі… Расея – вялікая дзяржава. Яе ніхто ніколі не пераможа», – кажа Андрэй.

Тым часам кіроўца таксоўкі, што падвозіў нас да Верайцоў, прыгадвае:

«Днямі расейцы ўтапілі танк у вадаёме – грыбнікі фатаграфавалі ды смяяліся. А ўвогуле, стралялі яны і па-за межамі палігона. Проста ля дарогі можна было пабачыць, як страляюць», – кажа ён.

Нагадаем, 20 верасня – фінальны дзень сумесных стратэгічных манеўраў «Захад-2017». Цяпер, паводле інфармацыі Мінабароны, цягам дзесяці дзён расейскія войскі мусяць пакінуць тэрыторыю Беларусі, а беларускія – вярнуцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі.

Сёлета да вучэнняў «Захад-2017» была прыкаваная асаблівая ўвага міжнароднай супольнасці. Беларускі бок акрэдытаваў назіральнікаў з 5 краін НАТА і Украіны, а таксама 280 журналістаў.

На брыфінгах прадстаўнікі Мінабароны неаднаразова падкрэслівалі празрыстасць усіх мерапрыемстваў, звязаных з «Захадам-2017». Разам з тым, на адмыслова створаным сайце, акрамя колькасці расейскіх вайскоўцаў (12700 чалавек) не паведамляліся важныя дэталі.

Напрыклад, не была апублікаваная інфармацыя пра канкрэтныя падраздзяленні 1-й танкавай арміі, што бралі ўдзел у манеўрах, не ўдакладнялася, на які аэрадром прыбывала расейская авіяцыя.

Фота: belsat.eu

Ігар Ільяш, Кацярына Андрэева

Крыніца: Белсат

 

 

Вконтакте

Каментары

Каментаў

"Запад-2017" В Беларуси осиповичи учения

Папярэднія навіны

На Могилевщине более 11,5 гектаров соснового леса поражено жуком-короедом (видео)

Наступныя навіны

Магілёўскага журналіста затрымалі пад час падрыхтоўкі матэрыялу пра пагрузку расейскай вайсковай тэхнікі

Дзяжурны адміністратар

Подорожало на 20%. Сколько...

9 месяцаў таму

Лукашэнка прасочыць за пчоламі...

5 месяцаў таму

ЗВАРОТ БЕЛАРУСКАЙ ГРАМАДСКАСЦІ НАКОНТ...

2 месяцы таму

Урад павялічыць заробак некаторым...

11 месяцаў таму
  • Апошнія
  • Папулярныя
  • Каменты

Костюковичская больница незаконно получала и тратила бюджетные деньги

3 гадзіны таму

Прокурор Кричевского района проверил местную милицию. Работают не очень, однако

5 гадзін таму

В Краснополье и Бобруйске подростки угнали автомобили и были задержаны

6 гадзін таму

В Могилевском облсовете новый заместитель председателя и два новых председателя комиссий

7 гадзін таму

У аграхолдынгу “Купалаўскае” Шклоўскага раёна працуе ўжо пяты дырэктар

9 гадзін таму

Эксперты из Силиконовой долины ЕС и России соберутся в Минске, чтобы выбрать лучший стартап

9 гадзін таму

Галоўны магілёўскі хуліган збірае групоўку ў Санкт-Пецярбурзе

10 гадзін таму

Навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Усходняя Беларусь у 1920-я гады: да 95-годдзя Калінінскай акругі” пройдзе ў Клімавіцкім раённым краязнаўчым музеі 20 снежня

15 гадзін таму

Кремль навязывает Лукашенко «большую сделку» с двойным дном

17 гадзін таму

Четыре продукта питания, крайне необходимые для хорошей работы сердца

18 гадзін таму

Погода в Могилевской области на неделю: температурные колебания от «минуса» к «плюсу» и осадки

19 гадзін таму

В Могилевском районе утонул рыбак

20 гадзін таму

«Транспорт России-2017»: SkyWay презентует юникар

2 гады таму

Могилевская область: инвестиционные парадоксы

2 гады таму

У Касцюковічах развіталіся з Мікалаем Малахавым

3 гады таму

Шклов в ожидании Лукашенко

3 гады таму

Новыя метады рабаўніцтва сялянства

3 гады таму

Актывісты Партыі БНФ абмеркавалі план дзейнасці на перыяд да мясцовых выбараў 2018 года

3 гады таму

Ад экс-кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва патрабуюць грошай

3 гады таму

Падпісацца на Навіны

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на 6tv.by абавязковая. Выкарыстанне матэр'ялаў 6tv.by у камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дапушчальна.

«Артыкул у рубрыцы «Меркаванне» з'яўляецца выглядам матэрыялу, які адлюстроўвае выключна пункт гледжання аўтара. Меркаванне рэдакцыі «Магілёўскага рэгіёна» можа не супадаць з пунктам гледжання аўтара. Рэдакцыя не нясе адказнасці за дакладнасць і тлумачэнне прыведзенай інфармацыі і выконвае выключна ролю носьбіта. Вы можаце даслаць свой артыкул на пошту 6tvmogilev@gmail.com siteseomogilev.com для размяшчэння ў рубрыцы «Меркаванне», якую мы апублікуем». http://fastseosacramento.com

Падпішыся на наш Telegram

Яндекс.Метрика