Яндекс.Метрика
Навіны Хоцімска Палітыка і грамадства

Кандыдат у дэпутаты Таццяна Шамбалава правяла пікет у Хоцімску

BenQ Corporation

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе №83 Таццяна Шамбалава разам са сваімі даверанымі асобамі 2 верасня правяла агітацыйны пікет на рынку ў Хоцімску.

Кандыдат падзялілася сваімі ўражаннях ад пікета ў Хоцімску карэспандэнту 6tv.by:

“У асноўным сустракаецца дзве рэакцыі людзей. Адны адклікаюцца станоўча, здзіўляюцца, што бачуць перад сабой саму кандыдатку.
Іншыя кажуць: “А якая розніца? А што Вы зробіце? А што толку?”
У асноўным жа настрой людзей меланхалічны: “Ад нас нічога не залежыць.”

Таксама Таццяна Шамбалава адзначыла, што 2 верасня яна не здолела правесці перадвыбарчы пікет у іншым дазволеным для правядзення масавых мерапрыемстваў месцы ў Хоцімску – на гарадскім стадыёне. Стадыён аказаўся зачыненым на замок, пры тым, што кандыдат у дэпутаты за два дні да правядзення пікетаў паведаміла ў Хоцімскі райвыканкам аб сваім намеры.

BenQ Corporation

Па словах Таццяны Шамбалавай, 2 верасня яна таксама наведала шэраг выбарчых участкаў у г. п. Хоцімск і Хоцімскім раёне. На адзін з іх – Калінінскі №54, яна так і не змагла патрапіць, бо лесвіца, якая вядзе да ўчастка, аказалася заблакаванай драўлянай перашкодай.

BenQ Corporation

BenQ Corporation

хоц-2

апошія запісы

Суд обавязаў Дэпартамент аховы даць абгрунтаваны адказ магілёўскаму праваабаронцу

Дзяжурны адміністратар

В Могилёве усилилось давление на независимых журналистов (видео)

Дзяжурны адміністратар 2

Климовичский «Коммунальник» возглавил новый руководитель