Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

“Кінавідэапракат” запрашае на сустрэчу з Купалай і Коласам

Паважаныя кінагледачы!

Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат»

запрашае жыхароў Магілёва і гасцей нашага горада ў кінатэатр «Чырвоная Зорка» 19 чэрвеня (панядзелак) а 18 гадзіне на кінавечарыну «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…», якая прысвечана 135 – годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У праграме:

  1. Слайд-шоў «Вандраванні на радзіму Я. Купалы і Я.Коласа» (Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны);
  2. Выстава літаратурных твораў Я. Купалы і Я. Коласа (УК «Магілёўская абласная бібліятэка ім. В.І. Леніна»);
  3. Музычныя і вакальныя нумары (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. Магілёўскі філіял);
  4. Сустрэча з паэтамі Магілёва (ГА«Саюз пісьменнікаў Беларусі»);
  5. Паказ дакументальных фільмаў: «Янка Купала. Я адплаціў народу…», «Я – часовы вандроўнік. Якуб Колас. Паэт і чалавек».

 

Кошт квітка: 3 руб. (дарослыя), 1 руб. (школьнікі).

 

апошія запісы

Перадвыбарчы шал у Магілёве: невядомыя асобы выкралі журналіста прама ад будынка суда (Відэа)

“Міраж” пад назвай датэрміновае галасаванне

У Магілёве пачаўся хапун. Затрымалі журналістаў і актывіста