Яндекс.Метрика
Меркаванне Навіны Клімавіч Спорт і здароўе

Клімавічы: сумнае лідэрства па суіцыдах

klimavichy_sui
Фота мае ілюстрацыйны характар

Згодна з афіцыйнымі лічбамі, у Клімавіцкім раёне ад пачатку бягучага года было здзейснена 13 суіцыдальных спроб, з якіх восем, кажучы мовай адмыслоўцаў, былі завершаныя. То бок, штомесяц нехта з жыхароў раёна рашуча зводзіў рахункі з жыццём.

Развітацца з жыццём вырашалі людзі ва ўзросце ад 20 да 79 гадоў. Станоўчая тэндэнцыя для Клімавіччыны толькі ў тым, што сярод іх не было непаўнагадовых, а колькасць дзіцячых суіцыдаў у Беларусі тым часам расце. Аднак, сама па сабе колькасць вельмі высокая, асабліва калі браць пад улік, што ў раёне жыве ўсяго 25 тысяч чалавек (у самім горадзе – 16 тыс).

Да таго ж, як прызнаюцца адмыслоўцы з цэнтральнай раённай лякарні, звесткі пра колькасць самазабойстваў могуць заніжацца. Не выключана, што суіцыды хаваюцца пад няшчасныя выпадкі.Гэтая праблема тыповая для Беларусі апошніх гадоў:  наша краіна аднесена да ліку краін з высокім узроўнем суіцыдаў (згодна з крытэрамі Сусветнай арганізацыі здароўя, да гэтай катэгорыі адносяцца краіны з 20 выпадкамі на 100 тысяч насельніцтва).

Але, як кажуць адмыслоўцы-псіхіятры, раней было яшчэ горш. У 2002 годзе фіксаваліся 33,3 выпадкі суіцыдаў на 100 тысяч насельніцва. Рост эканомікі краіны ў наступныя дзесяць гадоў і адпаведна рост дабрабыту грамадзян прывялі да зніжэння гэтай сумнай лічбы да крытычных 20,1 выпадкаў на 100 тыс. Але ў апошнія гады ў сувязі з крызісам у эканоміцы зноўку назіраецца рост суіцыдальных спроб.

Каб палепшыць становішча, у краіне рэалізуецца цэлы комплекс захадаў на 2015-2019 гады па прафілактыцы суіцыдальных паводзін.

Аляксандр Уселюбскі

апошія запісы

Могилевчане снова в Смоленске. На «Славянском братстве»

Дзяжурны адміністратар

Шесть мифов о насморке. Почему не помогут прогревание и чесночный сок

«Клімавіцкі кландайк» на фестывале народных талентаў (фотарэпартаж)