Здарэнні Навіны Крычава

Крычаўскія камунальнікі патлумачылі, як у іх атрымалася «празрыстая» кабінка для пераадзявання

У Крычаве на грамадскім пляжы ля мікрарайна «Сож» з’явілася новая кабінка для пераадзявання. Як аказалася, камунальныя службы не маюць дачынення да арыгінальнага дызайна.

Фота той самай кабінкі з суполкі «Падслухана Крычаў»

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і добраўпарадкаванні прадпрыемства «Камунальнік» Аляксандр Данін расказаў, што кабінку яны паставілі яшчэ два тыдні таму. Штакеціны былі набіты ў два слоі, без шчылін. Але за выхадныя верхні слой адарвалі.

«Гэта нашы хуліганы пастараліся. Навошта — не зразумела. Не думайце, што мы так спецыяльна зрабілі!» — пракаментаваў Аляксандр Данін.

За заўтра камунальнікі абяцаюць усё адрамантаваць. А вось новых кабінак на гэтым грамадскім пляжы не чакаецца. «У нас тры пляжы, і на ўсіх усталявана па адной кабінцы. Як правіла, яе хапае», — тлумачыць Данін.

Крыніца: “Наша ніва”

Каментары

Каментаў

апошія запісы

В Чаусском районе из-за лося произошло 4 ДТП: пострадали две девочки и женщина — она в коме

Дзяжурны адміністратар

Глуск: Мимо детской тарелки

Дзяжурны адміністратар

Три года колонии: могилевчанин получил срок за распространение порно

Дзяжурны адміністратар