Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Лекцыя “Крэш-курс рэфарматара”

У аўторак, 4 верасня а 18:30 у Тэхналагічным парку (вул. Ленінская 63, аўдыторыя 807) адбудзецца адкрытая размова “Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь”.

Рэформы хвалююць большасць звычайных людзей і элітаў, але вакол іх у Беларусі паўстала больш шуму і туману, чым сапраўдных ведаў. Мала хто разумее, якія рэформы патрэбныя і як іх трэба рабіць, навошта нам прыватызацыя, ці станем мы яшчэ бядней, калі пачнуцца рэформы і хто нам дапаможа іх рэалізаваць.

Гэтыя і іншыя пытанні прапануем вам абмеркаваць з эканамістам і віцэ-прэзідэнтам CASE Belarus Алесям Аляхновічам ды палітолагам і заснавальнікам Цэнтра новых ідэй Рыгорам Астапеням. За адну гадзіну вы даведаецеся пра балючы досвед краінаў-суседзяў і як пабудаваць новую Беларусь.

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй – грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Уваход вольны пры папярэдняй рэгістрацыі: https://goo.gl/Y7YatA

Пра лектараў:

Рыгор Астапеня – заснавальнік Цэнтра новых ідэй. Раней працаваў дырэктарам па развіцці і аналітыкам Цэнтра Астрагорскага. Рыгор рыхтуецца да абароны PhD-дысертацыі ў Варшаўскім універсітэце.

Алесь Аляхновіч – віцэ-прэзідэнт CASE Belarus і аспірант Варшаўскай школы эканомікі. Раней працаваў у кансталтынгавай кампаніі McKinsey і Нацыянальным банку Польшчы.

апошія запісы

Пад выбары можна абяцаць усё. А вынік?

Дзяжурны адміністратар

Могилевчанин забрал чужую карточку и снял с неё деньги

Дзяжурны адміністратар

Второй раз за год. Фатинскому заливу в Могилёве снова не повезло (ФОТО)