Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Лідары “Гавары праўду” прызвалі ў свае шэрагі магілёўцаў

1 гп

“Гавары праўду” мае намер стварыць шырокую сетку сваіх прадстаўнікоў па ўсёй краіне, заявілі ўвечары 24 студзеня ў Магілёве лідэры кампаніі Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч.

“Мы адкрываем новы этап – фарміраванне сілы”, – заявіў А.Дзмітрыеў на сустрэчы з каля 50 грамадскімі актывістамі, якая прайшла ў магілёўскім “Тэхнапарку”. Паводле яго, лідэры кампаніі пачалі з Магілёва новую серыю паездак па краіне з мэтай аб’яднаць людзей перад тварам сапраўдных і будучых праблем і нягод.

Адной з асноўных тэм на сустрэчы была паступовая, але ўсё больш прыкметная адмова дзяржавы ад сваіх сацыяльных абавязацельстваў перад грамадзянамі. Да такіх, на думку лідараў “Гавары праўду”, адносяцца, у прыватнасці, павелічэнне пенсійнага ўзросту, павелічэнне неабходнага працоўнага стажу для атрымання пенсіі, выключэнне са страхавога стажу службы ў войску, дэкрэтнага адпачынку, догляду за інвалідам, з’яўленне новых падаткаў, у тым ліку, так званага “падатку на дармаедаў”, і гэтак далей.

Каб неяк супрацьстаяць чыноўнікам у іх эксперыментах над народам, неабходна аб’яднацца ў адстойванні сваіх правоў, сцвярджалі Т.Караткевіч і А.Дзмітрыеў. У ходзе сустрэчы праходзіў збор подпісаў за захаванне ў страхавым стажы службы ў войску, дэкрэтнага адпачынку і догляду за інвалідам.

Лідары кампаніі падкрэслівалі, што сённяшняе неэфектыўнае кіраванне дзяржавай вядзе да таго, што людзі становяцца ўсё бядней, і гэта, як ні дзіўна, выгадна чыноўнікам, бо ім падабаецца адчуваць сябе вяршыцелямі лёсаў тых, што прыходзяць да іх нешта прасіць. Таксама, як сцвярджаў Андрэй Дзмітрыеў, чыноўнікі зацікаўленыя ў тым, каб простыя людзі не адчувалі сябе гаспадарамі ў краіне, лічылі, што ад іх нічога не залежыць. Гэта прывяло да таго, што ўсё больш беларускіх грамадзян не хочуць жыць у Беларусі, аднак у той жа час хочуць пераменаў у сваёй краіне.

Для таго, каб мець магчымасць адстойваць свае правы, пра іх парушэнне трэба часта і шмат казаць – тады ўлада будзе вымушаная рэагаваць, улічваць інтарэсы людзей. На думку Т.Караткевіч, станоўчыя змены ў цяперашняй беларускай сітуацыі ўжо ёсць, але яны несістэмныя. Да такіх яна аднесла тое, што пра палітыку і пра праблемы сталі больш адкрыта казаць, дзе-нідзе на месцах прыслухоўваюцца да патрабаванняў грамадскасці, крыху зменены дэкрэт “аб дармаедамі”. Сведчаннем гэтых станоўчых зменаў яна назвала таксама дадзеную сустрэчу ў “Тэхнапарку”.

У ходзе мерапрыемства прысутныя задавалі пытанні, якія тычацца аплаты паслуг ЖКГ, працы сістэмы аховы здароўя, пенсійнага забеспячэння, прававой абароненасці грамадзян, ўзаемадзеяння з органамі дзяржаўнай улады.

2 гп

Ігнат Дзябрук

апошія запісы

Шклоў: прэзідэнцкі тыдзень (фота)

Дзяжурны адміністратар

Сроки сбора брусники и клюквы установлены в Могилевской области

Дзяжурны адміністратар

Личный прием граждан проведет 21 ноября в Чаусах председатель Могилевского облисполкома Владимир Доманевский