• Пра нас
  • Супрацоўніцтва
  • Падпіска
  • Ліст рэдактару
  • Спампаваць Дадатак
  • Пагадненне

Магілёўскі Рэгіён

Магілёўскі Рэгіён
  • Галоўная
  • Эканоміка
  • Палітыка і грамадства
  • Экалогія
  • Культура
  • Спорт і здароўе
  • Здарэнні
  • Раёны
    • Навіны Асіповіч
    • Навіны Бабруйска
    • Навіны Быхава
    • Навіны Бялыніч
    • Навіны Глуска
    • Навіны Горак
    • Навіны Дрыбіна
    • Навіны Касцюковіч
    • Навіны Кіраўска
    • Навіны Клімавіч
    • Навіны Клічава
    • Навіны Краснаполья
    • Навіны Круглага
    • Навіны Крычава
    • Навіны Магілёва
    • Навіны Мсціслаўля
    • Навіны Слаўгарада
    • Навіны Хоцімска
    • Навіны Чавус
    • Навіны Чэрыкава
    • Навіны Шклова
  • Меркаванне
  • TV
  • У Беларусі
  • Блогі

Люкі нашай рэчаіснасці-4. Пра набыткі і страты

8 месяцаў таму Меркаванне, Навіны Бялыніч

Вясной 2014 года, як і чакалася, – яны зноў актывізаваліся. Пытанне “Хто?” задаваць ужо было б не тактоўна. Яны адзін за адным з’яўляліся нечакана, палохаючы рэдкіх мінакоў і работнікаў гаспадарчай групы сваёй таямнічай прысутнасцю.

Да таго ж паводзіліся агрэсіўна, натапырыўшы ўсе свае вострыя часткі, нібыта нацэльваючыся параніць любога, хто апынецца ў зоне дасягальнасці. А калі б той нехта, напрыклад у цемнаце, пераскочыў бы небяспечныя цвікі, то адразу ж трапіў бы ў пастку, прыкрытыю зверху гнілымі дошкамі.

Па сапраўднаму шкада, што секцыю альпіністаў так і не паспелі адкрыць. Таму што нарэшце, па указу звыш, засыпалі будаўнічым смеццем той глыбокі люк, на базе якога планавалася падрыхтоўка будучых скалалазаў (гл. частку І, “люк з лыжамі”).

А вось з дрэвам, якое раптоўна завалілася, выйшла больш сур’ёзная сітуацыя. Яго нечаканае і загадкавае падзенне вызначыла шмат якія фатальныя падзеі. Напрыклад, закрываецца інтэрнат аддзела адукацыі, які месціўся праз дарогу ад дрэва. Адукцыйны цэнтр “Ветразь” тэрмінова пакідае будынак былой школы ў цэнтры мястэчка і шукае прытулак на ўскрайку. Музей аддзела адукацыі, які назбіраў пэўную колькасць матэрыялаў, так і не адкрыўся.

Праўда, гаражы, склады, стадыён і, нават, прыбіральня, пакуль застаюцца на месцы. Як не цяжка здагадацца спецзаданне па ахове гэтых важных стратэгічных аб’ектаў атрымлівае не хто-небудзь – вядомая нам гаспадарчая група аддзела адукацыі.

Гукнулася і Мінатаўрам. Як высветлілася, сучасныя Мінатаўры знаходзяцца ў значна больш спрыяльных умовах, чым летапісныя – іх проста здымаюць з пасады, такім чынам абмінаючы праблему сустрэчы са сваім Тэсеем.

На іх месца прэтэндуюць многія. Добра, калі патрапіць не Цыклоп, а хаця б які-небудзь Кентаўр. Але спадзяванні гэта адно, а рэальнасць – гэта іншае. Калі прэтэндэнт заняў трон, на тэрыторыі нашага чароўнага лабірынта, замаскіраванага пад каналізацыйную сістэму (і за якой мы з вамі назіраем не першы год), раптам знікаюць усе дрэвы (sic!).

Мала таго, стратэгічны аб’ект, на які калісьці ўказала паваленае дрэва, таксама бясследна знікае. Такім чынам, спартсмены  са стадыёна, кінолагі-пачаткоўцы а разам з імі і адважная гаспадарчая група – усе застаюцца без прыбіральні. І калі шукаць нейкае выйсце, дык і за дрэва няма як схавацца.

Нездарма мы ж маем справу з істотамі амаль фантастычнымі. Вось так у гэты загадкавы лабірынт, які пачынаўся з бяскрыўдных каляровых люкаў, уцягваецца ўсё больш і больш аб’ектаў з не вельмі радасным для іх фіналам.

(Заканчэнне будзе)

Юрый Несцярэнка

Вконтакте

Каментары

Каментаў

Белыничи мнение общество Юрий Нестеренко

Папярэднія навіны

Люкі нашай рэчаіснасці-3. Візіт да Мінатаўра

Наступныя навіны

Почему власти не способны решить проблемы простых белорусов

Дзяжурны адміністратар

Мстиславль. Дожинки. Послесловие…

3 гады таму

«Гісторыі КПСС я не...

1 месяц таму

З-за адсутнасці дызельнага паліва...

3 гады таму

Полтергейст в Хотимском РайПО!...

3 гады таму
  • Апошнія
  • Папулярныя
  • Каменты

У якіх умовах «сядзяць» людзі ў магілёўскай калоніі?

1 гадзіна таму

Юные журналисты из Мстиславля стали победителями конкурса «Ты в эфире» в номинации «Социальная сеть»

3 гадзіны таму

В Климовичских магазинах выявлены нарушения

5 гадзін таму

Интеграция или инкорпорация?

9 гадзін таму

Белыничский район: как зимуют одинокие пенсионеры

10 гадзін таму

10 декабря на сессии Могилевского облсовета выберут заместителя председателя областного Совета депутатов

11 гадзін таму

В Бобруйском районе у сельчанина изъяли 100 литров окрашенного дизтоплива

12 гадзін таму

Могилевские заботы правительства или гибридная война белорусского пофигизма

13 гадзін таму

Истина – в спине! Как вылечить позвоночник

14 гадзін таму

Из России в Беларусь пытались незаконно ввезти более 23 тонн ядовитой стеклоомывающей жидкости

15 гадзін таму

Спасатель из Шклова пришел пятым на полумарафоне в Китае

23 гадзіны таму

Творческий проект “Вектор” в Мстиславле (видео)

1 дзень таму

«Транспорт России-2017»: SkyWay презентует юникар

2 гады таму

Могилевская область: инвестиционные парадоксы

2 гады таму

У Касцюковічах развіталіся з Мікалаем Малахавым

3 гады таму

Шклов в ожидании Лукашенко

3 гады таму

Новыя метады рабаўніцтва сялянства

3 гады таму

Актывісты Партыі БНФ абмеркавалі план дзейнасці на перыяд да мясцовых выбараў 2018 года

3 гады таму

Ад экс-кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва патрабуюць грошай

3 гады таму

Падпісацца на Навіны

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на 6tv.by абавязковая. Выкарыстанне матэр'ялаў 6tv.by у камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дапушчальна.

«Артыкул у рубрыцы «Меркаванне» з'яўляецца выглядам матэрыялу, які адлюстроўвае выключна пункт гледжання аўтара. Меркаванне рэдакцыі «Магілёўскага рэгіёна» можа не супадаць з пунктам гледжання аўтара. Рэдакцыя не нясе адказнасці за дакладнасць і тлумачэнне прыведзенай інфармацыі і выконвае выключна ролю носьбіта. Вы можаце даслаць свой артыкул на пошту 6tvmogilev@gmail.com siteseomogilev.com для размяшчэння ў рубрыцы «Меркаванне», якую мы апублікуем». http://fastseosacramento.com

Падпішыся на наш Telegram

Яндекс.Метрика