Культура Навіны Магілёва

Мадэльер з Магілёва заяўляе пра неабходнасць правядзення ў Магілёве “Тыдня моды”

Гран-пры Першага адкрытага міжнароднага конкурс дызайнераў ў галіне аўтарскай моды “Смаленская матрошка” на “Тыдні моды” Smolensk Fashion Week 2017 заваявала магіляўчанка Святлана Цімашэнка.

Святлана Цімашэнка

На конкурсе, які прайшоў у першай дэкадзе чэрвеня ў Смаленску, Святлана Цімашэнка, якая працуе ў магілёўскім Гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу ў народнай студыі “Чараўніцы”, разам са сваімі майстрамі прадставіла сем вырабаў. Усе яны звязаныя і пашытыя пры выкарыстанні выключна натуральных матэрыялаў, у прыватнасці, лёну і бавоўны. “Вось гэта наша калекцыя “Родныя вытокі”, якую мы падрыхтавалі для конкурсу ў этнастылі. Гэта ўсё сваё”, – сказала журналістам Святлана Цімашэнка.

“Было страшна, калі прыехалі туды і акунуліся ў тую атмасферу, калі ўсе дызайнеры вывесілі свае працы і калі нам сказалі, што спачатку праходзіць журы, а старшыня будзе з Масквы, якая вядзе Саюз дызайнераў Масквы. І яна робіць адбор даволі жорстка і прафесійна. І калі яна правярала швы, калі яна правярала строчачкі, адпаведнасць таго ці іншага, гэта было страшна. Але калі яна падышла да нашай калекцыі яна ўбачыла, што наша калекцыя была трохі непадобная на іншыя – лён плюс вязанне. Яна спытала, вы самі вязалі, мы сказалі, так. Мы сказалі, што мы з Беларусі. Яна паглядзела калекцыю, дала нам свае каардынаты і прапанавала паўдзельнічаць у летнім этапе Маскоўскага міжнароднага конкурсу на прызы Саюза дызайнераў Масквы. Гэта будзе дзесьці 7 ліпеня. Мы вырашылі, што ад такой прапановы нельга адмаўляцца”, – сказала мадэльер, адзначыўшы, што “нашу калекцыю можна апрануць і пайсці ў народ, гэта не толькі подыюмны варыянт”.

Цяпер майстрыха рыхтуе для маскоўскага конкурсу пяць мадэляў, сярод якіх будзе прадстаўлена і мужчынскае адзенне. Разам з тым яна лічыць, што было б вельмі добра, калі б мерапрыемствы, падобныя смаленскаму “Тыдню моды”, праводзіліся і ў Магілёве.

“У нас ёсць жанчыны, мужчыны, якія хочуць цікава апранацца. Чаму ў Магілёве няма Дома моды? Мы што ня апранаемся або павінны толькі апранацца кітайскімі рэчамі?” – кажа яна.

“Нашых дызайнераў беларускіх ў Беларусі не вельмі шануюць, але Расія з гэтай калекцыі нешта возьме. І на вырабе будзе напісана, што “зроблена ў Расіі”, а не “Зроблена ў Беларусі”, – лічыць Святлана Цімашэнка.

Атрымаўшы прызнанне ў Расіі, мадэльер гатовая прадстаўляць свае працы і ў іншых краінах. “Мы з задавальненнем паехалі б у іншыя краіны. Мы адкрытыя ўсім, хто нас будзе запрашаць. Хай усюды ведаюць, што мы ўмеем рабіць, і што гэта наша роднае, дыхае нашым родным. Гэта праўдзівы этнастыль”, – сказала майстрыха.

Уладзімір Лапцэвіч

 

апошія запісы

Зимняя выставка в музее Бялыницкого-Бирули в Могилеве (видео)

Тяжелое ДТП в Могилевском районе (фото и видео)

Дзяжурны адміністратар

Здароўе Лукашэнкі – таямніца? Магілёвец не змог даведацца, наколькі дзеяздольны дзейны прэзідэнт Беларусі

Дзяжурны адміністратар