Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Магілёўскіх журналістаў 24 лютага чакае суд

У судзе Кастрычніцкага раёна горада Магілёва 24 лютага адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў журналістаў Аліны Скрабуновай і Аляксандра Сідарэўскага. Журналістаў абвінавачваюць паводле  ч.2 арт. 22.9 КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”) за матэрыял пра 50-годдзе тралейбуснага парка ў Магілёве, які з’явіўся на тэлеканале “Белсат”.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістку Аліну Скрабунову, а таксама аператара Аляксандра Сідарэўскага 8 лютага, калі яны накіроўваліся на сход кіроўцаў, якія незадаволеныя ростам коштаў на паліва. Кіраваў затрыманнем падпалкоўнік міліцыі Сяргей Афанасьеў, таксама прысутнічаў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Магілёва Андрэй Цярэнцій. Пасля затрымання іх даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Магілёва, дзе на іх былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што папярэдне разгляд адміністрацыйных спраў журналістаў у судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва было прызначана на 24 лютага да двух розных суддзяў, хоць ім інкрымінуюцца адны і тыя ж правапарушэнні. Прычым разгляд адміністрацыйна справы А.Скрабуновай прызначаны на 10-00, а А.Сідарэўскага – на 11-00.

Па словах праваабаронцы, журналісты звярнуліся ў суд Кастрычніцкага раёна з хадайніцтвам, каб іх справы аб’ядналі і перадалі на разгляд да аднаго суддзі. Пакуль невядома, ці будзе задаволенае гэта хадайніцтва журналістаў.

Пакаранне за парушэнне паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»)  прадугледжвае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў (540 – 1350 рублёў).

Іван Барысаў

апошія запісы

У Магілёўскай вобласці ўжо двое хворых на каронавірус

Промышленные предприятия Могилева пересмотрели рабочий график

Дзяжурны адміністратар

У грамадзкім транспарце Магілёўшчыны пераходзяць на беларускамоўныя квіткі

Дзяжурны адміністратар