Навіны Бялыніч Палітыка і грамадства

Міжнародныя назіральнікі наведалі Бялынічы і сустрэліся з кандыдатам у дэпутаты

мяцеліца і шымбалёў
Мікалай Мяцеліца і Пётр Шымбалёў

Міжнародныя назіральнікі місіі БДПіПЧ АБСЕ з Англіі і Францыі 6 верасня наведалі Бялынічы, каб сустрэцца з кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай сельскай выбарчай акрузе №88 Мікалаем Мяцеліцам і яго даверанай асобай Пятром Шымбалёвым.

Джозефа Уоррэла і Мацільду Хенры цікавілі пытанні хода выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, актыўнасці кандыдатаў і іх давераных асоб.

Таксама яны хацелі даведацца меркаванне Мікалая Мяцеліцы аб умовах, у якіх праходзіць сёлятняя выбарчая кампанія.

Мікалай Мяцеліца і Пётр Шымбалёў выказалі назіральнікам свае меркаванні наконт спецыфічнасці парламенцкіх выбараў у Беларусі.

Міжнародныя назіральнікі місіі БДПіПЧ АБСЕ прыбылі ў наш рэгіён для назірання за ходам выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Бялыніцкі прадпрымальнік Мікалай Мяцеліца вылучаны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай сельскай выбарчай акрузе №88 з’ездам Партыі БНФ.

апошія запісы

У властей Могилева нет денег на подъемник для инвалидов на новой лестнице в парк Подниколье

«Тунеядцы» Чериковского района массово оказались в трудной жизненной ситуации

Дзяжурны адміністратар

Магілёўскі рэгіён упершыню наведаў новы кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарыі ў Мінску