Культура Навіны Магілёва

Мульт-“Bulbamovie” у Магілёве

Арганізатары кінафестывалю “Bulbamovie” прэзентавалі ў Магілёве праграму анімацыйных стужак, што былі прадстаўлены на конкурс.

Гэта ўжо трэці прагляд у нашым горадзе фільмаў з гэтага фестывалю. Нядаўна яны прывозілі стужкі – пераможцы конкурснай праграмы сёлетняга “Bulbamovie”, а яшчэ крыху раней прэзентавалі і сам  фестываль паказам лепшых фільмаў мінулых гадоў.

100-1
Кінапрагляд адбыўся ў нядзелю, 18 снежня, і як звычайна – у цэнтры “Кола”

Магілёўцы пабачылі проста неверагодную і фантастычную анімацыйную праграму.  Надзвычай разнастайнымі былі і жанры мультфільмаў – ад лёгкіх і добрых мульцікаў для самых маленькіх, да сапраўднага хард-трэшу і ўлётнага сюрэалізму.

104-1
Кадр з мультфільму “Якія сны сніць мядзведзь”, рэж. Руслан Сінкевіч
103-1
Кадр з фільму “ЛЭТ ЗЭ БУЛЬБА ХIT ЗЭ ФЛО”, рэж. Сяргей Сакаль
102-1
Было б дзіўна, калі б на прагляд мульцікаў не завіталі дзеткі

Пасля прагляду адбылося абмеркаванне фільмаў і дыскусія па праблемах і стану сучаснай анімацыі, у першую чаргу – беларускай. Было шмат пытанняў наконт тэхнічнага боку анімацыі, коштаў і выдаткаў на вытворчасць мультстужак, ну і зразумела – пра адсутнасць айчынай кінапрадукцыі, у тым ліку і анімацыйнай, на нашых тэле- і кінаэкранах. Было прапанавана і надалей ладзіць падобныя прагляды, і нават паспрабаваць выйсці з ідэяй такіх кінапаказаў да магілёўскіх кінатэатраў, каб прапагандаваць айчынае кіно на больш шырокім ўзроўні.

106
Абмеркаванне доўжылася нават больш за сам прагляд – мульцікі вельмі цікавяць і дарослых

Напрыканцы магілёўцы шчыра падзякавалі гасцям – Наталлі Бружнік з Цэнтра сучаснай культуры “Бягучы Чарапаха” і рэжысёру-аніматару Наталлі Сурыновіч, якія і прэзентавалі праграму ў нашым горадзе.

Спіс мультфільмаў, якія магілёўцы глядзелі гэтым вечарам:

“Незвычайны дзіцячы садок”, рэж. Марына Лук’янава/Руслан Сінкевіч.

“Якія сны сніць мядзведзь”, рэж. Руслан Сінкевіч

“Жыццё дома”, рэж. Марыя Булавінская

“Дзецi будучага спяць”, рэж. Іван Гапіенка.

“Я памерла… Ну і што я скажу маме?”, рэж. Сафія Набок.

“ЛЭТ ЗЭ БУЛЬБА ХIT ЗЭ ФЛО”, рэж. Сяргей Сакаль.

“Ламберсек і даярка”, рэж. Анатоль Тадорскі.

“Даша і людажэр”, рэж. Наталля Сурыновіч.

Урывак з мульту “ЛЭТ ЗЭ БУЛЬБА ХIT ЗЭ ФЛО”, рэж. Сяргей Сакаль

Урывак з мульту “Ламберсек і даярка”, рэж. Анатоль Тадорскі

Алесь Сабалеўскі

апошія запісы

Живую новогоднюю ель можно будет купить в Могилеве с 22 по 31 декабря

Дикие кабаны атаковали автотрассу Могилев-Минск (видео)

Житель Могилева занимался вымогательством