Культура Навіны Магілёва

Музей гісторыі Магілёва абвесціў конкурс на роспіс музейнага будынка

Музей гісторыі Магілёва вылучыў пад насценную роспіс адну са сцен свайго будынка па вуліцы Ленінскай, 5а.

Як паведамляецца на старонцы музея ў “Фэйсбук”, распісаць плануецца частку будынка, які знаходзіцца за Ратушай паблізу плошчы Славы. “Пажадана, каб роспіс была тэматычна звязаны са спецыфікай ўстановы і экспазіцыяй музея, а таксама ўпісваўся ў гістарычную забудову цэнтра горада. Вынікі конкурсу будзе падводзіць камісія з прадстаўнікоў адміністрацыі музея, Магілёўскага гарвыканкама і Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза мастакоў Беларусі. Пераможцу будзе прадастаўлена магчымасць распісаць сцяну, карыстаючыся матэрыяламі заказчыка”, – гаворыцца ў паведамленні.

Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе павінны да 5 мая выслаць эскіз на электронны адрас Музея гісторыі Магілёва ці асабіста прынесці яго ў прыёмную установы культуры.

“У выпадку, калі сярод прапанаваных работ будзе шмат годных, існуе верагоднасць іх рэалізацыі на іншых аб’ектах у Магілёве”, – адзначаецца ў паведамленні на старонцы музея.

Уладзімір Лапцэвіч

Related posts

Могилевская таможня сообщает

Дзяжурны адміністратар

Могилёвские “Китайские дома” сданы в эксплуатацию

Дзяжурны адміністратар 2

Как добраться на фестиваль «РОК ЗА БОБРОВ» из Могилева и Бобруйска