Яндекс.Метрика
Здарэнні Навіны Краснаполля Навіны Магілёва

На Магілёўшчыне затрымалі імавернага пэдафіла, якога шукалі 2 гады

Свабодзе стала вядома пра затрыманьне ў Краснапольлі (Магілёўская вобласьць) мясцовага жыхара, якога падазраюць у сэксуальных дзеяньнях супраць непаўналетніх дзяўчынак. Утрымліваюць яго, імаверна, у Магілёўскім сьледчым ізалятары, паведамляе Радыё Свабода.

Датычнасьць да згвалтаваньня непаўналетніх, нібыта, даказаў аналіз ягонай ДНК, знойдзенай на целах пацярпелых.

Паводле крыніцы Свабоды ў райцэнтры, якая прасіла не называць сябе, падазраванага мужчыну затрымалі 29 студзеня. Ён фігураваў у крымінальнай справе, зьвязанай з крадзяжом. Быў на свабодзе. Яго выклікалі ў раённую пракуратуру, дзе і арыштавалі.

Міліцыя нібыта выявіла больш за тры ахвяры сэксуальнага гвалту падазраванага. Некаторыя — з праблемных сем’яў. Пра затрыманага вядома, што ён бацька дваіх дзяцей. Псыхічных адхіленьняў у ягоных паводзінах не назіралася.

На момант выхаду публікацыі Свабодзе не ўдалося атрымаць камэнтар у прэс-службе магілёўскай міліцыі.

Пра пошукі ў Краснапольскім раёне мужчыны, падазраванага ў згвалтаваньні дзьвюх 11-гадовых дзяўчынак, паведамлялася яшчэ ў 2018 годзе. Ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму тады гаварылі пра два выпадкі нападу на непаўналетніх. Першы быў зафіксаваны ў 2016 годзе, другі — у 2017-м.

У абласной міліцыі лічылі, што абодва злачынствы ўчыніў адзін і той жа чалавек. У мужчыны былі пальчаткі і белая павязка на твары. Дзяўчынкам ён завязваў вочы. Апэратыўнікі дапускалі, што ягоных ахвяраў магло быць болей.

У 2019 годзе краснапольская раёнка «Чырвоны сцяг» пісала, што ў раёне выкрылі тры злачынствы супраць «палавой недатыкальнасьці і палавой свабоды непаўналетніх». Паведамлялася, што супраць дзьвюх асобаў распачаты крымінальны перасьлед па артыкуле «Згвалтаваньне».

 

апошія запісы

В Быхове на пожаре погиб мужчина

Рыгор Кастусёў: Што ў Беларусі стала не так з другім хлебам?

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве при ремонте коллектора нашли что-то похожее на подземный ход

Дзяжурны адміністратар