1.4 C
New York City
27 студзеня, 2020
Меркаванне Навіны Магілёва Навіны Шклова

Нагода для натхнення

28 жніўня па запрашэнню віцебскіх сяброў магілёўская дэлегацыя Руха “За свабоду” пабывала ў  вёсцы Пагосцішчы Лёзненскага раёна на адкрыцці помніка Ігнату Будзіловічу, удзельніку паўстання 1863 года і растралянага ў аршанскай турме  роўна  156 год таму. Помнік – вынік намаганняў мясцовых краязнаўцаў і грамадскіх аб’яднанняў. Мясцовыя ўлады ў ролі назіральнікаў, але і не перашкаджалі.

Ігнат Будзіловіч, 21-гадовы падпаручнік артылерыст расійскага войска, падтрымліваў у той час цесныя сувязі з Людвікам Звяждоўскім, паплечнікам Кастуся Каліноўскага.

У красавіку 1863 годзе Ігнат пакінуў месца службы і далучыўся да паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Амаль месяц ён навучаў мудрасці вайсковай службы падначалены атрад касінераў з 30 чалавек. Але калі яны выступілі на злучэнне з “каліноўцамі” паступова рады іх выраслі да 84 воінаў-паўстанцаў. У канцы красавіка 1863 году пад вёскай Пагосцішчы атрад Ігната Будзіловіча ўступіў у бой з царскімі войскамі і быў разбіты. Будзіловіча арыштавалі, пасьля чатырохмесячнага следзтва ён быў асуджаны ваенным судом да расстрэлу. Прысуд быў прыведзены ў выкананне 28 жніўня 1863 году ў Оршы.

У 1998 годзе намаганнямі мясцовай актывісткі Алены Іванаўны Грачышнікавай пачалі рыхтаваць месца для помніка Ігнату Будзіловічу, які і быў пабудаваны ў 2006 годзе (аўтар А.Бурак).

Але з цягам часу на помніку з’явіліся трэшчыны і было вырашана побач пабудаваць новы помнік. Ініцыятарам выступіў каардынатар ПАГА “Рух “За свабоду” па Аршанскаму раёну Юры Нагорны. Рэальную дапамогу ў будаўніцтве аказала зноў-такі аршанская арганізацыя “Звяз” на чале з Ігарам Казмерчаком. Таксама дапамагалі Бахмацкі Мікалай, Генадзь Шэпелеў і цэлы рад іншых свядомых віцебчан.

На адкрыцці помніка было шмат людзей

Уступнае слова на адкрыцці помніка зрабіў Юры Нагорны

Выступіў Ігар Казмерчак

Помнік адкрываюць Юры Нагорны і Алена Грачышнікава

Таксама выступілі

Паліна Качаткова

Яўгенія Казлова

Вольга Быкоўская

Тацяна Севярынец

Юрась Копцік

Міхась Булавацкі

На свяце прысутнічалі вучні Лёзненскай школы №1, удзельнікі школы “Юны журналіст” пры Лёзненскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі.

Магілёўская дэлегацыя

Шклоўскія “рухавікі”

З Алесем Грудзіна

Міхась Булавацкі і Алесь Грудзіна

З Вольгай Быкоўскай і Юрыем Нагорным

З Вольгай Быкоўскай і Палінай Качатковай

І як квінтэсэнцыя свята з вуснаў Юрыя Нагорнага прагучала “Нам патрэбна незалежная Беларусь”.

Мы атрымалі вялікае натхненне для далейшай працы на краязнаўчаму шляху, але і па барацьбе за незалежнасць Беларусі.

Петр Мігурскі

 

 

Related posts

Краснополье: «ярмарку» провели, — «покупатели» не появились!

Дзяжурны адміністратар

Могилевские милиционеры пресекли канал поставки наркотиков из России

Дзяжурны адміністратар

В Могилевской области переходят на окна с защитой детей

Дзяжурны адміністратар