Культура Навіны Шклова

Навукова-практычная сустрэча ў Шклове

28 верасня ў шклоўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася навукова-практычная сустрэча пад назвай: “Гістарычная спадчына Шклова: мінулае і сучаснае”.

sh1

Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Шклоў прыехалі навуковыя супрацоўнікі інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прафесар Вольга Ляўко, прафесар Валянцін Голубеў і кандыдат гістрычных навук Аляксандр Доўнар. Навукова-даследчая дзейнасць гэтых навукоўцаў мае непасрэднае дачыненне да шклоўскіх мясцін. У музейным выставачным зале, дзе адбылася сустрэча, прысутнічалі мясцовыя настаўнікі гісторыі, краязнаўцы, навучэнцы школ і проста аматары гісторыі.

sh2

Пачалася сустрэча ўступным словам дырэктара музея Ларысы Сельвестравай, якая прадставіла гасцей і азнаёміла прысутных з сучасным станам вывучэння і захавання гістарычнай спадчыны Шклоўшчыны. Існуючую навукова-даследчую літаратуру па гісторыі Шклова, у тым ліку і працы прысутных навукоўцаў, прадставіла старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Гапеева.

sh4

Потым слова трымалі навукоўцы з Мінска. Валянцін Голубеў зрабіў грунтоўнае паведамленне пра лёс горада ў сярэдневеччы. Падрабязна ахарактыразаваў існуючыя архіўныя крыніцы. Аляксандр Доўнар распавядаў аб Магдэбургскім праве і аб тым, якое вялікае гістарычнае значэнне меў гэты юрыдычны дакумент для беларускіх гарадоў і мястэчак.  Зрабіў аналіз існуючых дакументаў аб наданні адпаведнага права гораду Шклову і зрабіў вывад:   “Можна лічыц, што Шклоў атрымаў Магдэбурскае права яшчэ ў 1554 годзе”. Згадаў навуковец і прозвішча першага шклоўскага войта – Харытона Васілевіча. Апошняй з навукоўцаў паведамленне зрабіла Вольга Ляўко. Яна расказала пра існуючыя планы далейшай навукова-даследчай дзейнасці, якія датычаць непасрэдна Шклова. Таксама пазнаёміла прысутных з новымі зменамі ў дзяржаўным заканадаўстве па пытаннях аховы і захаванні гістарычнай спадчыны.

Пасля гэтага адбылася дыскусія, дзе навукоўцы адказалі на пытанні і прапановы, з якімі да іх звярнуліся шклаўчане. Сустрэча прайшла цікава і, безумоўна, вельмі карысна.

sh-3

sh8

На здымку (злева направа):    Аляксандр Доўнар, Аляксандр Грудзіна і Валянцін Голубеў.

Related posts

В кричевском «Коммунальнике» хорошо поют

Дзяжурны адміністратар

Шклов обзаводится флотом

Магілёўскі Рэгіён

Фінальная праграма “Свята Незалежнасці” 25 сакавіка ў Мінску да 100-годдзя БНР

Дзяжурны адміністратар