Яндекс.Метрика
Здарэнні Навіны Краснаполля

«Не падзялілі дом?» — што вядома пра трагедыю ў Краснаполлі, дзе брат забіў брата

Уначы 30 лістапада ў гарадскім пасёлку Краснаполле, што на Магілёўшчыне, пасварыліся двое братоў. Скончылася ўсё забойствам, піша «Наша ніва”.

Леанід і Андрэй Рубаны жылі ў адным доме з маці.

Фота: СК

Леаніду было 38 гадоў. Ён разведзены, меў дачку-падлетка. Быў дробным прадпрымальнікам, займаўся пасажырскімі перавозкамі, меў атракцыёны ў мясцовым парку: улетку выстаўляў батуты, дзіцячыя машынкі.

Андрэй маладзейшы на год, ён, кажуць, часам падпрацоўваў у брата. Але сталой працы не меў, жыў за кошт мамы і Леаніда.

Жанаты Андрэй не быў — не было калі, мужчына два разы сядзеў за цяжкія злачынствы.

Час ад часу Андрэй выпіваў. Яго старэйшы брат Леанід не дакранаўся ані да алкаголю, ані да цыгарэт, расказваюць у Краснаполлі.
У той вечар, 30 лістапада, Андрэй трохі выпіваў са знаёмымі і мамай (яна, праўда, не піла), пакуль брата не было дома. Пасля яны пайшлі да іншага брата, там пасядзелі ў лазні.

Леанід (злева) і Андрэй (справа) Рубаны з маці. Фота з сайта nn.by

Андрэй сказаў маці: начуй ужо тут, у сваяка, што табе ісці па холадзе. А сам вярнуўся дадому, дзе і сустрэў Леаніда.

Браты пасварыліся. Ходзяць чуткі, што прычынай сваркі стаў дом: браты, маўляў, пачалі яго дзяліць. Іншая версія, што, магчыма, старэйшы брат упікнуў малодшага праз яго лад жыцця.

Праўда, дакладная прычына сваркі невядомая. У тую ноч браты былі дома адны, маці не было. Ды і сварыліся яны нярэдка, кажуць знаёмыя.

У выніку Андрэй узяў стрэльбу і забіў старэйшага брата.

«Падчас сваркі падазраваны дастаў незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу і зрабіў адзін стрэл у грудзі пацярпеламу. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр на месцы здарэння», — паведаміў Следчы камітэт.

Пасля забойства Андрэй проста сядзеў на ганку і чакаў, пакуль хтосьці прыйдзе, расказваюць знаёмыя сям’і Рубанаў. У дом завіталі сваякі, Андрэй сказаў ім: «Дапамажыце!».

Сваякі зайшлі ў дом, там на падлозе ля ложку ляжала цела Леаніда. Яны і выклікалі міліцыю.

Раней Андрэй ужо быў судзімы за забойства і рабаўніцтва.

«Мясцовага жыхара зарэзаў, штосьці там яны не паладзілі…. Сядзеў, здаецца, 14 гадоў. Да гэтага яшчэ сядзеў: кагосьці пабіў і грошы адабраў», — расказаў «Нашай Ніве» знаёмы Рубанаў.

Андрэй Рубан выйшаў на волю ў 2017 годзе. Праўда, зняволенне яго не выправіла.

«Хтосьці едзе ў турму пакутаваць, а я там нават вельмі добра адпачыў!…», — напісаў Андрэй на сваёй старонцы ў сацсетках.

Цяпер ён пад вартай, неўзабаве адправіцца на чарговы «адпачынак»: мужчыну пагражае пажыццёвае ці нават расстрэл.

Яго брата Леаніда пахавалі 2 снежня.

апошія запісы

В Белыничском районе «Опель» ударился в опору ЛЭП – погиб пассажир

В Кировске сотрудники Департамента охраны задержали сторожа-браконьера

Дзяжурны адміністратар

В могилёвском «Атриуме» первый скандал (ФОТО)