Культура Навіны Магілёва

Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941 – 44 гг. (фота)

У выставачнай зале “Музея гісторыі Магілёва” з 25 студзеня па 26 лютага працуе экспазіцыя “Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941 – 44 г.г.”. На ёй можна пабачыць унікальную калекцыю здымкаў, зробленых нямецкімі вайскоўцамі ў нашым горадзе  падчас акупацыі, і нават аэрафотаздымкі з самалётаў-выведнікаў.

Фотаздымкі на выставе прадстаўлены ў розных памерах - ад стандартных факсімільных копіяў да раздрукаваных у вялікім фармаце.
Фотаздымкі на выставе прадстаўлены ў розных памерах – ад стандартных факсімільных копіяў да раздрукаваных у вялікім фармаце.
Касцёл св.Ксаверыя і гасцініца “Францыя” - гэта месца насупраць магілёўскага драмтэатра.
Касцёл св.Ксаверыя і гасцініца “Францыя” – гэта месца насупраць магілёўскага драмтэатра.
Быхаўскі базар.
Быхаўскі базар.

Адметнасць фотавыставы ў тым, што на здымках, а ў экспазіцыі іх некалькі сотняў, можна паглядзець на тыя магілёўскія вуліцы, будынкі і храмы, якія пасля вайны былі знесены ці перабудаваны, уявіць гістарычны воблік горада. Трэба ўлічыць, што ў мірныя даваенныя часы здымаць на вуліцах гарадоў у СССР было фактычна забаронена, і ў асноўным усе старыя краявіды Магілёва мы ведаем праз дарэвалюцыйныя паштоўкі.

На заднім плане - выява Ратушнай Плошчы, а чалавек з фотаапаратм у руцэ - Генадзь Галоўчык , майстар, які зрабіў гадзіннік на адноўленай магілёўскай Ратушы.
На заднім плане – выява Ратушнай Плошчы, а чалавек з фотаапаратм у руцэ – Генадзь Галоўчык , майстар, які зрабіў гадзіннік на адноўленай магілёўскай Ратушы.

На адкрыцці быў "аншлаг".

На адкрыцці быў “аншлаг”.

Выставу наведалі і некаторыя магілёўцы, што памятаюць часы акупацыі, паслухаць іх вельмі цікава і карысна, асабліва моладзі.

Выставу наведалі і некаторыя магілёўцы, што памятаюць часы акупацыі, паслухаць іх вельмі цікава і карысна, асабліва моладзі.

На выставе можна выразна адчуць і трагедыю народаў, горада, асобных людзей, калі ў жыццё надыходзіць вайна, усе тыя жахі і выпрабаванні, што з ёй звязаныя. Сярод фотаздымкаў маюцца выявы масавага публічнага смяротнага пакарання на Савецкай плошчы, здымкі “магілёўскага цунамі” – трагедыі на Дубравенцы, што здарылася 10 красавіка 1942 года і забрала сотні чалавечых жыццяў.

Патоп на Дубравенцы 10 красавіка 1942 года.
Патоп на Дубравенцы 10 красавіка 1942 года.
Немала захопнікаў засталося навечна ў беларускай зямлі. Вайна - злачынства і супраць таго народа, які ў гэту вайну ўцягваюць ягоныя безатказназныя лідары.
Немала захопнікаў засталося навечна ў беларускай зямлі. Вайна – злачынства і супраць таго народа, які ў гэту вайну ўцягваюць ягоныя безатказныя лідары.
На выставе, акрамя фотаздымкаў, ёсць і невялічкая экспазіцыя некаторых рэчаў тых часоў.
На выставе, акрамя фотаздымкаў, ёсць і невялічкая экспазіцыя некаторых рэчаў тых часоў.

Гэтая выстава стала вынікам некалькіх гадоў руплівай працы па зборы фотаздымкаў калекцыянерам Алегам Давідам Лісоўскім і музеефікацыі выяваў горада сумесна з “Музем гісторыі Магілёва”. 

Сам Алег Лісоўскі зараз жыве ў Германіі, але на адкрыцці выставы ён так сама прысутнічаў, толькі віртуальна – праз Skype. Ён павітаўся з магілёўцамі, распавёў пра сваю калекцыю і адказаў на пытанні. Акрамя калекцыі фотаздымкаў, Алег Лісоўскі паабяцаў падарыць роднаму Магілёву перакладзеную ім кнігу ўспамінаў былога гітлераўскага салдата, які знаходзіўся ў палоне ў горадзе з 1944 па 1949 гады.

Дырэктар музею гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў звязаўся з Алегам Лісоўскім праз Skype.
Дырэктар музею гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў звязаўся з Алегам Лісоўскім праз Skype.

Апладысменты Алегу Лісоўскаму ад магілёўцаў у знак удзячнасці за яго руплівую працу.

Апладысменты Алегу Лісоўскаму ад магілёўцаў у знак удзячнасці за яго руплівую працу.

Магілёўскі фатограф і даследчык гісторыі Аляксандр Ліцін быў адным з тых, хто супрацоўнічаў з Лісоўскім у пошуках і зборы фотаздымкаў.

Магілёўскі фатограф і даследчык гісторыі Аляксандр Ліцін быў адным з тых, хто супрацоўнічаў з Лісоўскім у пошуках і зборы фотаздымкаў.

Старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі ТБМ, краязнаўца і гісторык Алег Дзьячкоў (у цэнтры) так сама дапамагаў Алегу Лісоўскаму ў пошуках і набыцці фотаздымкаў.

Старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі ТБМ, краязнаўца і гісторык Алег Дзьячкоў (у цэнтры) таксама дапамагаў Алегу Лісоўскаму ў пошуках і набыцці фотаздымкаў.

Падчас адкрыцця выставы быў праведзены невялічкі аўкцыён, на якім прадаваліся паштоўкі з рэпрадукцыямі некаторых выстаўленых фатаздымкаў. Сродкі ад аўкцыёну пойдуць спадару Алегу Лісоўскаму на дапамогу ў выданні яго асабістай кнігі пра Магілёў.

Правёў аўкцыён Аляксей Бацюкоў - дырэктар музею.

Правёў аўкцыён Аляксей Бацюкоў – дырэктар музею.

Усе, хто набыў на аўкцыёне паштоўкі, зрабілі ўнёсак у добрую справу.
Усе, хто набыў на аўкцыёне паштоўкі, зрабілі ўнёсак у добрую справу.
Адрас выставачнай залы - вул. Першамайская 5/1
Адрас выставачнай залы – вул. Першамайская 5/1

Нагадаем, выстава “Невядомы Магілёў” экспануецца з 25 студзеня па 26 лютага ў Выставачнай зале музея гісторыі Магілёва, што каля драмтэатра, гадзіны працы: з 11.00 да 19.00, выходныя: панядзелак і аўторак.

Алесь Сабалеўскі.
Фота з адкрыцця выставы – аўтара

Related posts

Зацверджана схема размяшчэння пляцовак свята «Александрыя збірае сяброў»

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве открывают супермаркет «Санта» с рыбным островом и бесплатным мороженым

Сотрудники ГАИ сообщили о работе датчиков контроля скорости с 12 по 25 марта