Навіны Магілёва У Беларусі

Новы кіраўнік БРСМ — былы магілёвец, які жыве з жонкай і сынам у інтэрнаце

Як стала вядома «Нашай Ніве», цягам 43-га з’езда БРСМ вызначана кандыдатура пераемніка Андрэя Белякова на пасадзе першага сакратара арганізацыі.

Новы кіраўнік БРСМ — 31-гадовы Дзмітрый Варанюк, які дагэтуль узначальваў Мінскі абласны камітэт арганізацыі.

Дзмітрый Варанюк, фота з сацсетак

Што яшчэ пра яго вядома?

Нарадзіўся Варанюк ва ўзбекскім Ташкенце, але гадаваўся ў Магілёве, гадоў з 10 таму страціў бацьку.

Вучыўся ў Магілёўскім універсітэце імя Куляшова на географа, потым паступіў у Акадэмію кіравання.

У БРСМ Варанюк ад 2010 года.

Кар’еру пачаў з кіравання аддзяленнем арганізацыі ў МДУ імя Куляшова, потым узначальваў Ленінскі раённы камітэт БРСМ у Магілёве, потым Магілёўскі абласны камітэт БРСМ, адкуль перайшоў у ЦК БРСМ, потым — у Мінскі абласны камітэт.

Вядома, што ў Варанюка ёсць жонка і малы сын, сям’я жыве ў інтэрнаце.

Старонка Варанюка УКантакце выдае ў ім фаната турынскага «Ювентуса».

Крыніца:“Наша ніва”

апошія запісы

День чистоты в Печерске

Дзяжурны адміністратар

360 кг украденных семян и 11 комбайнов без проводки: по итогам проверки АПК в Могилевской области возбуждено 5 уголовных дел (ВИДЕО)

ГАИ информирует

Дзяжурны адміністратар