2.1 C
New York City
27 студзеня, 2020
Навіны Магілёва Экалогія

Па прынцыпу – “прырода ўсё сцерпіць”

20161202_143506

29 снежня 2016 года ў Магілёве адбыўся круглы стол для прадстаўнікоў СМІ прысвечаны вынікам работы Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя за 2016 г..

Як адзначыў у час «круглага стала» намеснік старшыні камітэта К.Цеплякоў, у вобласці знаходзіцца больш 11 тысяч суб’ектаў гаспадарання, з якіх 140 адносяцца да высокай группы рызыкі. Але ўсе яны, па словах намесніка, рэгулярна кантралююцца, праводзяцца маніторынгі, па ўсіх выяўленых фактах прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю вінаватыя прыцягваюцца да адказнасці.

 У час мерапрыемства гаворка заходзіла пра розныя накірункі дзейнасці камітэта. Былі ўзняты некаторыя тэмы і пытанні, што бударажылі на працягу года насельніцтва вобласці або некаторых яе рэгіёнаў.

Аб гібелі рыбы ў Дняпры

Так, напрыклад, па факту масавай гібелі рыбы ў рацэ Днепр улетку 2016 года супрацоўнікі камітэту паведамілі журналістам, што гэта ўсё адбылося з-за моцных дажджоў, якія вызвалі разліў ракі і яе прытокаў з затапленнем поймы і лугоў з расліннасцю. А гніенне расліннасці вызванае анамальна высокімі тэмпературамі прывяло да  паніжэння канцэнтрацыі кісларода ў вадзе, што і справакавала гібель водных біярэсурсаў.

Аб фармальдэгідах

Спрабавалі супрацоўнікі камітэта згладзіць і пытанні па экалагічнай сітуацыі ў раёне пляцоўкі №4 СЭЗ «Магілёў». Па іх інфармацыі, за 11 месяцаў 2016 года было зроблена 15 адбораў проб  атмасфернага паветра па 14 забруджваючым рэчывам на мяжы санітарнай зоны ўчастка. І толькі ў двух выпадках камітэтам, па дадзеных лабараторных даследванняў атмасфернага паветра, былі выяўлены перавышэнні ўтрымання дапусцімай канцэнтрацыі фармальдэгіда.

На колькі варта верыць дадзенай інфармацыі, пакінем на сумленні супрацоўнікаў Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Лепш за іх на пытанні па дадзенай тэме маглі бы адказаць жыхары размешчаных побач з пляцоўкай населенных пунктаў. І без усялякіх пробаў і лабараторый.

Тым больш, што па дадзеных Магілёў-аблгідрамета, перавышэнне дапусцімай канцэнтрацыі фармальдэгіду ў мінулыя месяцы назіралася не толькі побач з пляцоўкай, а і ў Магілёве.

Напрыканцы сустрэчы з журналістамі прадстаўнікі камітэта запэўнілі прысутных, што па прапанове  Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя замежным таварыствам з абмежаванай адказнасцю ( ЗТАА) «Кронаспан» унесены дапаўненні ў праектную дакументацыю на ўзвядзенне прадпрыемства.

Дапаўненні прадугледжваюць усталяванне мокрага электрастатычнага фільтра на асноўнай крыніцы выкідаў у складзе 2-га пускавога комплекса.  У выніку дадзенага мерапрыемства выкіды цвёрдых часціц да 4-га квартала 2017 года павінны будуць скараціцца на 100 тон у год.

Аб іншых «поспехах»

Спрабавалі супрацоўнікі камітэта распавесці журналістам і аб «поспехах» і планах у іншых накірунках сваёй дзейнасці; стварэнні новых асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый (ААПТ), зборы і перапрацоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў, правядзенні штогадовых навуковых даследванняў.

Што засталося па-за ўвагай Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя?

Але, нягледзечы, на, здаецца, шырокую разнастайнасць пытанняў і тэмаў узнятых за час круглага стала, супрацоўнікі камітэта так і не закранулі тэму рэагавання і прыняцця мераў да парушальнікаў правілаў прыродакарыстання.

Як, напрыклад, засталася па-за ўвагай  Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя публікацыя «Журчаць, журчаць «Драздоўскія крыніцы» на сайце «Магілёўскі рэгіён» аб фактах забруджвання каналізацыйнымі сцёкамі ваколіц аграгарадка Цяхцін, Бялыніцкага раёна. Каналізацыйныя сцёкі распаўсюджваюцца з крухмальнага заводу ААТ «Новая Друць», узначальваемага сп. Драздовым – дэпутатам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

20161218_130306

У агульным плане размова супрацоўнікаў камітэта з журналістамі адбылася на тым жа ўзроўні, на якім гэтыя супрацоўнікі працавалі ўвесь 2016 год – абыходзячы стараной факты парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, што звязаны з высокапастаўленнымі чыноўнікамі.

Ды што казаць пра ўзровень дзейнасці Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, калі супрацоўнікі нават не ведаюць прозвішча свайго начальніка – старшыні камітэта.

Намеснік старшыні БНФ Рыгор Кастусёў

 

Related posts

Могилевская таможня напоминает: За нарушение порядка передачи иностранного транспортного средства предусмотрена административная ответственность

Дзяжурны адміністратар

Экономика Могилевской области: не выполнено три основных показателя развития

Дзяжурны адміністратар

Благотворительная ярмарка в Свято Никольском монастыре г. Могилева

Дзяжурны адміністратар