Яндекс.Метрика
Здарэнні Навіны Крычава

Пад Крычавам атруціліся работнікі гаспадаркі, якія вырошчвалі грыбы

У Крычаўскім раёне супрацоўнікі гаспадаркі па вырошчванні грыбоў шыітаке атрымалі атручэнні. Як паведамляе TUT.by, чатыры чалавекі ляжаць у лякарні ў цяжкім стане з тэмпературай і алергіяй, яшчэ нейкая колькасць людзей лекуецца амбулаторна.

Грыбы шыітаке. Фота з адкрытых крыніцаў

Праблемы з самаадчуваннем у людзей пачаліся 3-4 дні таму.

Гаспадарка па вырошчванні грыбоў шыітаке пачала працаваць сёлета ў ліпені на базе перадыслакаванай вайсковай часткі. Вытворчасць запусцілі кітайскія інвестары —  Цзянсуская карпарацыя па замежным супрацоўніцтве.

На новым прадпрыемстве меркавалі стварыць каля 100 працоўных месцаў, а грыбы хацелі прадаваць на кітайскім і беларускім рынках.

Крыніца: euroradio.fm

апошія запісы

Второй раз за год. Фатинскому заливу в Могилёве снова не повезло (ФОТО)

В Осиповичском районе украинец на Scania столкнулся с ЗИЛом

Житель Кличева ограбил в поезде девушку из Могилева

Дзяжурны адміністратар