Яндекс.Метрика
Навіны Крычава Навіны Шклова Палітыка і грамадства

Памёр Леанід Анціпенка

1 ліпеня, пасля цяжкай хваробы, адышоў у лепшы свет выдатны журналіст, літаратар і краязнаўца Леанід Міхайлавіч Анціпенка. Яму была 84 гады. Ланід Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Цінькаў Крычаўскага раёна. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага. Тры гады працаваў дырэктарам Рэкашыцкай школы Уздзенскага раёна. З 1963 года – літаратурны супрацоўнік, загадчык сельгасаддзела, намеснік рэдактара раённай газеты “Ударны фронт” Шклоўскага раёна. З 1975 года – рэдактар. З 1995 года – на пенсіі. Сябар Беларускага Саюза журналістаў і ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны з моманту ўтварэння адпаведнай структуры ў Шклоўскім раёне. Літаратурную дзейнасць пачаў яшчэ вучням старшых класаў Бацвінаўскай сярэдней школы Крычаўскага раёна, калі ў Чэрыкаўскай раёнцы была надрукавана яго байка “Мядзведзь і самакрытыка” (20 мая 1954 года). Потым яго байкі, вершы, пародыі, апавяданні друкаваліся ў газетах “Магілёўская праўда”, “Звязда”, “ЛіМ”, “Чырвоная змена”, у часопісах “Вожык”, “Полымя” іншых перыядычных выданнях. Ланід Міхайлавіч – выдаў некалькі зборнікаў вершаў, прозы, эпіграм і пародый. Сааўтар калектыўных зборнікаў.

Так здарылася ў маім жыцці, што ў свой час я “захварэў” на краязнаўства. Шклоўская раённая газета “Ударны фронт”, калі рэдактарам працаваў Леанід Міхайлавіч, заўсёды шмат увагі ўдзяляла гэтай тэматыцы. З цягам часу з’явілася жаданне і мне самому паспрабаваць сябе ў якасці аўтара.

Прэзентацыя чарговага твора ў бібліятэцы
 Краязнаўчыя даследванні

Першапачаткова свае паведамленні я рабіў па – руску і супрацоўнікі газеты перакладалі іх на беларускую мову. Гэта мяне неяк бянтэжыла. І вось, у чарговы раз, я завітаў у рэдакцыю ўжо з беларускамоўным артыкулам. Лявон Міхайлавіч, запрасіў ў свой кабінет і пачаў моўчкі чытаць мой рукапіс. Я ўважліва паглядаў на рэдактара, які нахіліўшыся над маімі паперамі, пачаў амаль у кожным сказе выпраўляць памылкі. Хутка чырвоны колер ягонага пяра запоўніў усе мае аркушы, і я з напружаннем і сорамам чакаў, чым гэта ўсё скончыцца. Лявон Міхайлавіч па – ранейшаму моўчкі нешта абдумваў і нічога не гаварыў. Чакаючы адмоўнай рэакцыі я не вытрымаў і першы запытаў: “Напэўна мне больш ніколі не трэба нічога пісаць?” І нечакана пачуў у адказ: “Пішы! У цябе павінна атрымацца”. Такога прысуду я не чакаў.

Сябры завіталі да Леаніда Міхайлавіча

Пасля гэтай падзеі я стаў больш пільна цікавіцца беларускай гісторыяй, культурай, усім тым, што датычыць Беларусі. Беларуская мова, як ўвогуле беларусшчына, зрабіла вялікі ўплыў на фарміраванне майго светапогляду. Набытыя веды дапамаглі мне задумацца над сэнсам жыцця, больш убачыць дабра і справядлівасці, шанаваць бацькоў, любіць і берагчы Радзіму. Асобнае месца на гэтым маім шляху належыць творчасці Лявона Міхайлавіча:

 

Мне Богу рана спадзявацца,

Бо мала спраў, а больш надзей.

І можа нават гэтак стацца,

Што не памножыцца падзей.

А пойдзе ладам з ласкі Бога –

Яго штораніцы прасі.

Пакуль не збаўлены зямнога,

Цярпліва ты свой крыж нясі.

Калі абыдзешся без грэху

У гэтым немачным жыцці,

То адгукнешся ў небе рэхам,

За ім імкніся і ляці.

Ці магчыма, каб гэтыя словы Лявона Міхайлавіч, як і ўся яго творчасць, не закранула  пачуццё чалавека?

Настаўнік і яго вучань

Леанід  Міхайлавіч Анціпенка пражыў жыццё, што пра яго ніхто не можа сказаць кепскае слова. Ён быў вельмі ціхім чалавекам, які не ўлазіў ні якія канфлікты, быў рахманым, лагодным і працавітым.

Уручэнне падзякі НАН Беларусі

Пахаваны Леанід Анціпенка 2 ліпеня на шклоўскіх могілках побач з жонкай Раісай.

Алесь Грудзіна, старшыня Шклоўскай раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”

 

 

апошія запісы

Могилевчане тоже пили суррогаты метанола

Дзяжурны адміністратар

Валянцін Стэфановіч: “Службовыя асобы Горацкага райвыканкама наносяць істотную шкоду іміджу нашай краіны”

Названы поломки, после которых нужно избавляться от авто