Навіны Бялыніч Палітыка і грамадства

Прафсаюз РЭП правёў сустрэчу ў Бялынічах

сход-1

31 жніўня ў Бялынічах адбыўся сход сяброў мясцовай суполкі незалежнага прафсаюза РЭП.

Мясцовыя члены прафсаюза РЭП абмеркавалі праблемы, якія ім даводзіцца вырашаць у адносінах з наймальнікамі. Прадстаўнік незалежнага прафсаюза РЭП у Магілёўскай вобласці Аляксей Яўгенаў распавёў удзельнікам сустрэчы пра дзейнасць прафсаюза па абароне правоў працоўных, а таксама даў юрыдычную кансультацыю па актуальных для бялыніцкіх членаў арганізацыі пытаннях.

Былі таксама абмеркаваныя планы працы Бялыніцкай суполкі прафсаюза РЭП на бліжэйшы перыяд. Сябры арганізацыі дамовіліся, што восенню гэтага года для іх будзе праведзены семінар па пытаннях працоўнага заканадаўства.

Удзел у сустрэчы прынялі і тыя бялынічане, якія пакуль толькі цікавяцца дзейнасцю прафсаюза РЭП. Пасля гутаркі з Аляксеем Яўгенавым і мясцовымі членамі незалежнага прафсаюза, двое з іх падалі заявы на ўступ у прафсаюз РЭП.

Старшыня Бялыніцкай суполкі прафсаюза РЭП Пётр Шымбалёў адзначыў, што практыка правядзення такіх вось нефармальных сустрэч у Бялынічах будзе працягвацца і найдалей. Нягледзячы на вялікі ўзровень запалоханасці сярод працуючых бялынічан, цікавасць да дзейнасці прафсаюза РЭП узрастае.

Прафсаюз РЭП – дэмакратычная арганізацыя, незалежная ад дзяржавы, наймальнікаў і партый. Ён быў створаны ў 1990 годзе. Прафсаюз РЭП паслядоўна абараняе правы сваіх членаў, аказвае ім неабходную юрыдычную дапамогу.

сход-2

Каментары

Каментаў

апошія запісы

Рейдовые группы ДПС «Стрела» в выходные отработают Могилевскую область

Белыничский район: воруют всё

Дзяжурны адміністратар

Могилевские таможенники на субботнике благоустраивали воинские захоронения в Дрибинском районе