Яндекс.Метрика
Здарэнні Навіны Магілёва

Сайт Магілёўскай “Вясны” узламалі невядомыя

Большую частку дня 16 жніўня з-за дзеянняў невядомых асоб не працаваў сайт Магілёўскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна” http://mspring.online.

Хтосьці невядомы адмыслова спрабаваў заблакаваць доступ да сайта сістэмнаму адміністратару. Фактычна сайт Магілёўскай “Вясны” быў цалкам выдалены.

Журналіст mspring.online Аляксандр Буракоў сцвярджае, што пра нейкую тэхнічную памылку на серверы казаць не даводзіцца, бо з размешчаных на хостынге чатырох сайтаў быў адмыслова знішчаны толькі сайт mspring.online.

Аднавіць працу і базу дадзеных Магілёўскай “Вясны” удалося толькі дзякуючы таму, што кожны дзень рабіліся бэкапы (англ. “backup” – рэзервовае капіяванне файлаў з мэтай іх далейшага аднаўлення).

Журналісты mspring.online звязваюць спробу перашкодзіць працы сайта з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Фактычна інтэрнэт-сайт Магілёўскай “Вясны” зараз з’яўляецца адзіным рэсурсам у Магілёве, які рэгулярна дае інфармацыю пра выбарчую кампанію ў вобласці з пункту гледжання дэмакратычнай грамадскасці.

апошія запісы

В Белыничах автомобилист врезался в дом и скрылся с места ДТП

Дзяжурны адміністратар

V Форум регионов Беларуси и России пройдет в Могилеве

Суд у Магілёве патрабуе ад Дэпартамента аховы выканання судовых рашэнняў

Дзяжурны адміністратар