• Пра нас
  • Супрацоўніцтва
  • Падпіска
  • Ліст рэдактару
  • Спампаваць Дадатак
  • Пагадненне

Магілёўскі Рэгіён

Магілёўскі Рэгіён
  • Галоўная
  • Эканоміка
  • Палітыка і грамадства
  • Экалогія
  • Культура
  • Спорт і здароўе
  • Здарэнні
  • Раёны
    • Навіны Асіповіч
    • Навіны Бабруйска
    • Навіны Быхава
    • Навіны Бялыніч
    • Навіны Глуска
    • Навіны Горак
    • Навіны Дрыбіна
    • Навіны Касцюковіч
    • Навіны Кіраўска
    • Навіны Клімавіч
    • Навіны Клічава
    • Навіны Краснаполья
    • Навіны Круглага
    • Навіны Крычава
    • Навіны Магілёва
    • Навіны Мсціслаўля
    • Навіны Слаўгарада
    • Навіны Хоцімска
    • Навіны Чавус
    • Навіны Чэрыкава
    • Навіны Шклова
  • Меркаванне
  • TV
  • У Беларусі
  • Блогі

Шклоўскі раён: дзікунства ХХІ стагоддзя

3 гады таму Культура, Навіны Шклова

Вёска Стараселле размешчана на тэрыторыі знакамітага на ўсю краіну ААТ “Александрыйскае” Шклоўскага раёна. Калісьці яна была мястэчкам, дзе мірна пражывалі праваслаўныя, католікі і яўрэі, мелі свае храмы. Але з цягам часу прыярытэт атрымала праваслаўная вера і зараз над вёскай узвышаецца толькі царква.

Крыху гісторыі

Гістарычныя крыніцы паведамляюць, што яшчэ ў ХVII стагоддзі Стараселле належыла Льву Сапегу, а пасля яго смерці сыну Казіміру Львовічу, які ў 1656 годзе перадаў вёску сваёй пляменніцы Іванне Нарушэвіч. У той час у мястэчку налічвалася больш 1100 жыхароў. Тут дзейнічалі дзве праваслаўныя царквы, пры тым, што большую частку насельніцтва складалі яўрэі. Тады ж упершыню ўзгадваецца мураваны старасельскі касцёл. Ад Нарушэвіч вёска перашла ва ўладанне пратэстанцкага духавенства, а з 1784 года Стараселле належала віленскму каштэляну Агінскаму.

Пасля анэксіі беларускіх зямель расійскай імперыяй у Стараселлі змяніліся ўладары. Вядома, што ў другой палове ХІХ стагоддзя яно перайшло ва ўладанне да правадзейнага стацкага саветніка Льва Цітова, праваслаўнага па веравызнанню. Між тым, суседнімі вёскамі Манькава і Чырчына па-ранейшаму валодалі памешчыкі каталіцкай веры.

Стараселле тых гадоў было тыпічным беларускім паселішчам, дзе сумесна пражывалі мястачкоўцы рознага веравызнання. Уклад местачковага жыцця быў устойлівы і адносна заможны. Кожная супольнасць мела свайго духоўнага настаўніка. Адпаведна ладзіліся і набажэнствы: праваслаўнымі і каталіцкімі святарамі і яўрэйскім равінам. І калі чалавек адыходзіў у іншы свет, абрад пахавання праводзіўся суадносна яго веравызнання.

Дзікунства

У мястэчку існавалі тры могільнікі: на паўночным узгорку праваслаўны і каталіцкі, а ў заходнім накірунку ад мястэчка – яўрэйскі. Кожны святар клапаціўся аб тым, как не парывалася сувязь паміж жывымі і нябожчыкам, а апошні прытулак яго прыхажан быў дагледжаны. У тыя часы могілкі з’яўляліся своеасаблівым месцам праяўлення адносін да сваёй спадчыны, падмуркам выхавання і маралі грамадства, атасаямлялі частку матэрыяльнай культуры. Адносіны да месц пахавання ў цэлым адлюстроўвалі стан развіцця грамадства.

Але што здарылася з людзьмі ў апошні час? Паглядзіце на сучасны стан агароджы праваслаўных могілак.

2 шс

Абыякавасць мясцовай “вертыкалі” ураджвае – няўжо ў ААТ “Александрыйскае”, якое “варочае” мільярдамі рублёў, не знайшліся б сродкі для акультурвання тэрыторыі могілак? А можна іх ніхто не шукае?

9 шс

А што творыцца на каталіцкіх могілках!   Але справа нават не у тым, што могілкі зараслі хмызняком і дрэвамі. Ураджвае стан яшчэ ацалелых ад дзейнасці сучасных варвараў помнікаў, зрушаных надмагільных пліт, раскіданыя крыжы.

3 шс

4 шс

І самае ганебнае тое, што ў некалькіх месцах бачны сляды гвалту над магіламі, асобныя з іх разрабаваныя з мэтай пошуку каштоўнасцяў.

5 шс

6 шс

У той час на ацалелых помніках можна прачытаць прозвішчы пахаваных людзей, а на асобных, і род заняткаў. Гэта Ян Асіпоўскі, які памер у 1883 годзе ва ўзросце 65 гадоў, яго жонка Тэрэза. У траўні 1888 года пахаваны Антоній Кундзевецкі, студэнт інжынерна-грамадзянстага інстытута, афіцэр Люблінскага палка. Побач з ім быў пахаваны яго дзед, таксама Антон Кундзявецкі.

А вось разбураная магіла зусім маладой кабеты Ганны Здраенскай-Мерло, якая адышла на той свет ва ўзросце 24 год.

Няма сёння ў Стараселлі ні каталіцкага святара, ні божага збудавання – мураваны касцёл быў узарваны камуністамі пасля другой Сусветнай вайны.  Толькі сярод могілак, як укор нам усім, захавалася паўразбураная некалі вельмі прыгожая цагляная каплічка.

7 шс

8 шс

Несумненна, гэта капліца мае сваю таямніцу, бо на ёй мы бачым выявы двух крыжоў – каталіцкага і праваслаўнага. Дзве веры сышліся на каталіцкіх могілках, толькі вось людзі ніяк не зразумеюць сілы слова Божага.

І асобна пра мясцовую ўладу: што гаварыць пра адносіны да могілак, калі і пра жывых не вельмі клапоцяцца. Яшчэ ў 2010 годзе былі праведзены слуханні па экалагічнаму стану на тэрыторыі ААТ “Александрыйскае”, якія ініцыявалі мясцовыя жыхары, у сувязі з планамі будаўніцтва каля вёскі жывелагадоўчага комплекса. Мясцовая ўлада вяскоўцаў не падтрымала! Комплекс пабудавалі, як усё роўна зямлі не хапае для такой вытворчасці, якая правакуе выкіды аж 475 тон шкодных рэчываў на бліжэйшую тэрыторыю, у тым ліку і на Стараселле. Вось так, хочаш не хочаш, але могілкамі прыйдзецца займацца.

Пётр Мігурскі

Вконтакте

Каментары

Каментаў

Папярэднія навіны

У мсціслаўскай міліцыі з’явіўся свой музей

Наступныя навіны

Русский “Тотальный диктант” будут писать в Могилёве

Дзяжурны адміністратар

1 кастрычніка ў Магілёве...

3 гады таму

Вековые дыры на улице...

3 гады таму

Нагода для натхнення

3 месяцы таму

Открытие партнёрского центра американского...

2 гады таму
  • Апошнія
  • Папулярныя
  • Каменты

Костюковичская больница незаконно получала и тратила бюджетные деньги

3 гадзіны таму

Прокурор Кричевского района проверил местную милицию. Работают не очень, однако

5 гадзін таму

В Краснополье и Бобруйске подростки угнали автомобили и были задержаны

6 гадзін таму

В Могилевском облсовете новый заместитель председателя и два новых председателя комиссий

7 гадзін таму

У аграхолдынгу “Купалаўскае” Шклоўскага раёна працуе ўжо пяты дырэктар

9 гадзін таму

Эксперты из Силиконовой долины ЕС и России соберутся в Минске, чтобы выбрать лучший стартап

9 гадзін таму

Галоўны магілёўскі хуліган збірае групоўку ў Санкт-Пецярбурзе

10 гадзін таму

Навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Усходняя Беларусь у 1920-я гады: да 95-годдзя Калінінскай акругі” пройдзе ў Клімавіцкім раённым краязнаўчым музеі 20 снежня

15 гадзін таму

Кремль навязывает Лукашенко «большую сделку» с двойным дном

17 гадзін таму

Четыре продукта питания, крайне необходимые для хорошей работы сердца

18 гадзін таму

Погода в Могилевской области на неделю: температурные колебания от «минуса» к «плюсу» и осадки

19 гадзін таму

В Могилевском районе утонул рыбак

20 гадзін таму

«Транспорт России-2017»: SkyWay презентует юникар

2 гады таму

Могилевская область: инвестиционные парадоксы

2 гады таму

У Касцюковічах развіталіся з Мікалаем Малахавым

3 гады таму

Шклов в ожидании Лукашенко

3 гады таму

Новыя метады рабаўніцтва сялянства

3 гады таму

Актывісты Партыі БНФ абмеркавалі план дзейнасці на перыяд да мясцовых выбараў 2018 года

3 гады таму

Ад экс-кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва патрабуюць грошай

3 гады таму

Падпісацца на Навіны

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на 6tv.by абавязковая. Выкарыстанне матэр'ялаў 6tv.by у камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дапушчальна.

«Артыкул у рубрыцы «Меркаванне» з'яўляецца выглядам матэрыялу, які адлюстроўвае выключна пункт гледжання аўтара. Меркаванне рэдакцыі «Магілёўскага рэгіёна» можа не супадаць з пунктам гледжання аўтара. Рэдакцыя не нясе адказнасці за дакладнасць і тлумачэнне прыведзенай інфармацыі і выконвае выключна ролю носьбіта. Вы можаце даслаць свой артыкул на пошту 6tvmogilev@gmail.com siteseomogilev.com для размяшчэння ў рубрыцы «Меркаванне», якую мы апублікуем». http://fastseosacramento.com

Падпішыся на наш Telegram

Яндекс.Метрика