Яндекс.Метрика
Навіны Чэрыкава Палітыка і грамадства

Шлях ушанаваньня па загінулых вёсках

Дваццаць другога красавіка гэтага году прадстаўнікі дэмакратычных партый і структур нашай вобласці традыцыйна вось ужо колькі год запар здзейсьнілі чарговае мерапрыемства-напамін аб чорнай даце “Шлях ушанавання па загінулых вёсках”.

У гэтым смутку прынялі ўдзел старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, а такасама ягоныя намеснікі – Ігар Лялькоў і Рыгор Кастусёў. Разам з імі прыехалі старшыня абласной вышэй узгаданай арганізацыі Віталь Макаранка, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў, Алег Аксёнаў – каардынатар БХД па горадзе Магілёве, Юрась Лукашэвіч – лідар “Моладзі БНФ”, і іншыя госці з Мінску і Магілёва. Да іх далучыліся і мясцовыя дэмакраты – сябры партыі БНФ.

Удзельнікі жалобнага “Шляху” наведалі мемарыял у горадзе Чэрыкаве, ўсклалі кветкі і рушылі па забруджанай тэрыторыі ў накірунку да былой вёскі з мілагучным назовам Малінаўка.

Не забылі ўдзельнікі акцыі-смутку прыхапіць з сабою нямудрагелісты інструмент: граблі, вілы, мётлы.  Па шляху прыбралі смецце каля камянёў-помнікаў на былых тэрыторыях вёсак Вепрын, Чудзяны і канечнага пункту – Малінаўкі, усклалі сціплыя кветкі і запалілі лампады.

Уладзімер Шанцаў працаваў у час чарнобыльскай навалы на забруджаных тэрыорыях узгаданых вёсак. Ён і распавёў удзельнікам “Шляху” свой  невялікі ўспамін аб тым перыядзе, аб тых падзеях і аб людзях, якія папалі пад чорнае крыло Чарнобыля.

Удзельнікі “Шляху смутку” каля мемарыялу ў г. Чэрыкаве
Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч ставіць лампаду каля камяня-помніка былой вёскі Вепрын;
Удзельнікі “Шляха-смутку” каля камяня-помніка былой вёскі Вепрын;
Рыгор Кастусёў, Алег Аксёнаў і Віталь Макаранка прыбіраюць тэрыторыю каля камяня-помніка былой вёскі Чудзяны;
Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч і ягоны намесьнік Рыгор Кастусёў ўскладаюць кветкі і ставяць лампаду каля каманя-помніка былой вёскі Малінаўка.

ГЭТАК БЫЛО !

26 красавіка 1986 года ў другой гадзіне ночы, а дакладней – у адну гадзіну дваццаць пяць хвілінаў (як вядома, усе злачынствы здзяйсняюцца ўначы), адбылася адна з самых буйных радыяцыйных катастроф – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Яна закранула кожнага жыхара Беларусі.

У выніку аварыі на ЧАЭС у атмасферу было выкінута радыяактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардыроўкі японскага горада Хірасіма.

Больш за 70 адсоткаў радыёнуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі. Ад наступстваў катастрофы пацярпелі каля двух мільёнаў жыхароў нашай краіны , у тым ліку 500 тысяч дзяцей. Вучоныя заяўляюць, што ад радыяцыі ў Беларусі ўжо памерлі больш за 200 тысячаў чалавек. Тэрыторыя Беларусі на шмат вякоў стала зонай экалагічнай бяды.

 Хутка ляціць час, аддаляючы нас ад той страшэннай навалы, якая здарылася 31 год таму. Час ляцяць, але чума ХХ стагодздзя не аддаляецца ад нас. Хутчэй, яна ўсё мацней імкнецца сціснуць усіх нас у свах абдымках…

Сямён Панізоўцаў.

Фота аўтара.

апошія запісы

«Завяршыць кампанію выбарам Лукашэнкі». Як крычаўскіх чыноўнікаў рыхтуюць да выбараў. ВІДЭА

Дзяжурны адміністратар

Железнодорожная станция в Климовичах — красивейшая достопримечательность города (ФОТО)

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве отметили 90-летний юбилей ВДВ (Видео)