Навіны Магілёва Спорт і здароўе

Спаборніцтвы па мотакросе ў Магілёве

У магілёўскім экстрым-парку ў раёне вул. Маўчанскага стартаваў 4-й этап чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па мотакросе.

r2

У суботу – першы дзень спаборніцтваў, прайшлі заезды маладых удзельнікаў у дзіцячым і юнацкім заліку. Некаторыя спартоўцы ледзь дасягнулі школьнага ўзросту, пры чым сярод іх былі нават дзяўчынкі, якія на складанай пыльнай трасе не саступалі ў спрытнасці кіравання хуткім “жалезным канём” хлапчукам.

r14

У нядзелю будуць змагацца паміж сабой ужо сапраўдныя асы, у тым ліку і ветэраны, якім за 40. Пройдуць заезды і ў такіх класах, як “матацыклы з каляскай” і “квадрацыклы”.

Чэмпіянат мае міжнародны статус, чакаюцца госці з Украіны, Расіі, краін Прыбалтыкі, Германіі і Чэхіі. Відовішча будзе надзвычай яскравым і эмацыйным. Пачатак а 12-й гадзіне.

r3

r5

r6

r7

r10

r12

 

апошія запісы

В Могилеве ночью сгорела “Ауди-100”

Дзяжурны адміністратар

У Магілёве ў гонар стагоддзя БНР хочуць правесці пікет у цэнтры горада

Дзяжурны адміністратар

Провал в постели